Паркоўкі толькі для электрамабіляў з'явіліся ў цэнтры Масквы

Дарожныя знакі, якія паказваюць месца паркоўкі для электрамабіляў, усталявалі на Чырвонай Прэсне, Астожанцы, Вялікай Броннай, Малой Дмітраўке, вуліцы Бахрушына і яшчэ ў двух завулках.

МІНСК, 5 сен — Sputnik. Парковачныя месцы толькі для электрамабіляў з'явіліся ў цэнтры Масквы, паведамляе сайт мэра расійскай сталіцы.

Эмблема Geely, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Першы беларускі электрамабіль разганяецца да 110 кіламетраў за гадзіну

Знакі размешчаны на сямі вуліцах, непадалёк ад зарадных станцый. Кожная міні-паркоўка разлічана на два электракара, звычайныя машыны не змогуць там паркавацца.

Побач з такімі паркоўкамі размесцяць асаблівыя папярэджваючыя знакі, сумешчаныя з іншымі, на якіх будзе намаляваны аўтамабіль са шнуром і відэльцам для падзарадкі.

"Знакі, якія абазначаюць парковачныя месцы для электрамабіляў, устаноўлены па сямі адрасах у Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе сталіцы", — распавёў кіраўнік Дэпартамента транспарту і развіцця дарожна-транспартнай інфраструктуры Максім Ліксутаў.

Акадэмія навук - Sputnik Беларусь
Акадэмія навук: суперкандэнсатар для электракара зробім да канца года

Акрамя таго, Дэпартамент транспарту плануе ў 2017-2018 гадах устанавіць 157 зарадных станцый для электрамабіляў. Як адзначыў Максім Ліксутаў, у хуткім часе будуць распрацаваны і зацверджаны тэхнічныя патрабаванні да іх.

Уладальнікі электрамабіляў маюць права бясплатна пакідаць машыны на платных парковачных месцах па ўсёй Маскве. Аднак спецыялізаваных парковак для электракараў да нядаўняга часу ў расійскай сталіцы не было. Зрэшты, як не было і знакаў, якія папярэджваюць аўтаўладальнікаў аб такіх паркоўках. Зараз гараджанам даступна каля 80 кропак, дзе можна зарадзіць машыну. Першая адкрылася ў 2015 годзе.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі