Як гуляць у футбол, пакажуць гродзенскія чыноўнікі і расійскія зоркі

© Sputnik / Игорь Руссак / Перайсці ў медыябанкГулец зорнай каманды П'ер Нарцыс
Гулец зорнай каманды П'ер Нарцыс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У камандзе ад Гродна будуць гуляць мэр, пракурор і чыноўнікі, у камандзе гасцей - П'ер Нарцыс, Сяргей Крылоў, Віктар Зінчук і іншыя зоркі эстрады і спорту.

ГРОДНА, 5 вер — Sputnik. Кіраўнікі Гродна вырашылі згуляць у футбол з зоркамі беларускага і расійскага шоу-бізнэсу. Зорны матч пройдзе на полі спартыўнага комплексу "Нёман" у Гродне ў суботу, 16 верасня.

Дынама і Спартак згулялі ў Мінску зорнымі саставамі - Sputnik Беларусь
Відэа
"Дынама" і "Спартак" згулялі ў Мінску зорнымі саставамі

Ідэю зладзіць зорны футбол і прысвяціць яго 889-годдзю Гродна падтрымаў мэр Гродна Мечыслаў Гой, распавяла дырэктар Гродзенскага культурна-забаўляльнага і выставачнага цэнтра Алеся Палубятка. Менавіта ён будзе кіраваць камандай гаспадароў поля. Супраць зорак на поле выйдуць галоўны пракурор Гродна, намеснік кіраўніка Адміністрацыі аднаго з раёнаў, кіраўнікі з мясцовых гарвыканкама і аблвыканкама, а таксама прадстаўнікі спартыўных арганізацый. Сярод іх — галоўны трэнер гродзенскага футбольнага клуба "Нёман" Ігар Кавалевіч і ветэран гродзенскага футбола Дзмітрый Кавалёнак. Зараз каманда ўзмоцнена трэніруецца і абяцае годна выступіць.

Відэафакт: Крумкачы згулялі ў амерыканскі футбол - Sputnik Беларусь
Відэа
Відэафакт: "Крумкачы" згулялі ў амерыканскі футбол

Супраць гродзенскіх чыноўнікаў згуляюць прадстаўнікі беларускага і расійскага шоу-бізнэсу і спорту. Сярод іх — расійскія выканаўцы П'ер Нарцыс, Сяргей Крылоў, Іраклі, Віктар Зінчук і Юры Давыдаў, беларускія спевакі ТЕО і Саша Немо, вядучыя Яўген Булка і Іван Эйсмант, знакаміты расійскі і савецкі футбаліст Сяргей Гарлуковіч. Трэнерам зорнай каманды стане Анатоль Байдачны — савецкі футбаліст і трэнер.

"Зорны матч" і канцэртная праграма пройдуць пры любым надвор'і. Каманда гасцей выйдзе на поле у бела-сіняй форме, каманда гарадской мэрыі — у зялёнай. Матч будзе складацца з двух таймаў па 20 хвілін кожны. Затым пераможцы атрымаюць кубак, пройдзе цырымонія абмену падарункамі. Пасля гульні зоркі эстрады дадуць двухгадзінны канцэрт прама на футбольным полі. Гледачы ўжо купілі больш за 5 тысяч квіткоў, яшчэ каля трох тысяч плануецца прадаць у бліжэйшы час.

Стужка навiн
0