На мінскім Замчышчы прапанавалі ўстанавіць помнік Глебу Менскаму

© Sputnik / Виктор ТолочкоАндрэй Шорац, архіўнае фота
Андрэй Шорац, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гісторыкі, мастакі і скульптары пакуль знаходзяцца ў роздумах.

МІНСК, 6 вер — Sputnik. Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац паведаміў журналістам, што сталічным уладам паступіла прапанова ўстанавіць на Замчышчы помнік Глебу Менскаму. Рашэнне па гэтым пытанні пакуль не прынята.

Сафійскі сабор - Sputnik Беларусь
Помнік "Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці" ўстанавілі ў Полацку

"На Замчышчы могуць быць устаноўлены нейкія памятныя знакі. Мы папрасілі прапанаваць, хто гэта можа быць. Але пакуль чагосьці пэўнага не атрымалі. Ёсць ідэя ад велізарнага мяча, але яго мастацкая каштоўнасць ставіцца пад сумнеў, сканчаючы помнікам Глеба Менскага. Некаторыя кажуць, што гэта чалавек, які стаяў ля вытокаў станаўлення горада. Гісторыкі, мастакі, скульптары пакуль у роздумах", — сказаў суразмоўца.

Глеб Усяслававіч — трэці сын Усяслава Чарадзея, князь мінскі з 1101 года.

У 2012 годзе ў прэсе з'явілася інфармацыя, што помнік Глебу Менскаму можа з'явіцца, як мяркуецца, на Траецкай гары.

Стужка навiн
0