Фотафакт: у польскім архіве знайшлі фотаздымкі дзяцей Вайніловіча

CC0 / / Чырвоны касцёл
Чырвоны касцёл - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Фота Алены і Сымона, у гонар якіх намаганнямі іх бацькі Эдварда Вайніловіча быў пабудаваны Чырвоны касцёл у Мінску, гісторык адсканаваў з дазволу касцёла.

МІНСК, 7 вер — Sputnik. Адсканаваныя копіі рарытэтных фотаздымкаў у сеціва выклаў гісторык і экскурсавод Павел Дзюсекаў у суполцы ў Facebook.

"Фота Алены і Сымона, у гонар якіх намаганнямі іх бацькі Эдварда Вайніловіча быў пабудаваны Чырвоны касцёл у Мінску, гісторык адсканаваў з дазволу парафіі Св. Сымона і Алены", — паведамляе сайт catholic.by.

Фотаздымкі дзяцей Вайніловіча з архіва ў польскім Быдгашчы прывёз пробашч мінскай парафіі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.

"У Быдгашчы, дзе жывуць далёкія родзічы і сваякі Вайніловіча, захоўваецца прысвечаны мецэнату Эдварду Вайніловічу вялікі архіў, які калісьці быў створаны і пашыраецца да сёння нашчадкамі славутага ўраджэнца Беларусі", — пракаментаваў святар.

Беатыфікацыйны працэс у дачыненні да Эдварда Вайніловіча распачаўся ў Мінску 10 красавіка мінулага года.

Стужка навiн
0