Палескія бабулі выступяць на "Камяніцы"

© Photo : "Камяніца"Палескія бабулі выступяць на “Камяніцы”
Палескія бабулі выступяць на “Камяніцы” - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У канцэрце "Аўтэнтычныя спевы Палесся" возьмуць удзел два калектывы з Брэсцкай вобласці.

МІНСК, 8 вер — Sputnik. 16 верасня ў межах фолк-фестывалю "Камяніца" пад Мінскам адбудзецца канцэрт "Аўтэнтычныя спевы Палесся", дзе прагучаць песні ў выкананні сапраўдных жыхароў рэгіёну, распавялі арганізатары фестывалю.

У канцэрце "Аўтэнтычныя спевы Палесся" возьмуць удзел два калектывы з Брэсцкай вобласці. Дуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі прадставіць вёску Вулька Драгічынскага раёна. У сваю чаргу трыа "Чабатухі" ў складзе Надзеі Шылавец, Венеры Пакіпіч і Антаніны Бобрык прадставіць вёску Сташаны Пінскага раёна.

Onuka - Sputnik Беларусь
Хэдлайнерам "Камяніцы 2017" стане Onuka

"Наймаладзейшай удзельніцы канцэрта 63 гады, найстарэйшай — 80. Яны вучыліся спяваць ад сваіх бацькоў, дзядоў і бабуль. Яны ведаюць сотні песень. Аснову рэпертуара складаюць абрадавыя песні, а таксама прыпеўкі, лірычныя, бяседныя. Гэта вялікі эксклюзіў, які нават у вёсках зараз можна пачуць вельмі рэдка", — распавядае Сяргей Доўгушаў, лідар гурта Vuraj і кіраўнік праекта "Спеўны сход".

Канцэрт "Аўтэнтычныя спевы Палесся" пачнецца ў 15:00 у драўлянай царкве. А заспяваць беларускія народныя песні разам са "Спеўным сходам" гледачы змогуць у 18:00 на галоўнай сцэне. Фестываль будзе праходзіць з 12:00 да 22:00.

Хэдлайнерамі "Камяніцы-2017" будуць гурты Onuka (Украіна), Theodor Bastard (Расія), Shuma (Беларусь), The Doox (Украіна). У праграме таксама вялікі кірмаш з майстар-класамі рамеснікаў, выставамі мастакоў і фатографаў, дзіцячай пляцоўкай.

Фестываль адбудзецца на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту. Усе грошы ад квіткоў ідуць на рахункі музея, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў, сабраную ў розных рэгіёнах краіны.

Стужка навiн
0