МІНСК, 8 вер — Sputnik. Унікальную прыродную з'яву беларусы змогуць назіраць праз магутную ўспышку на Сонцы, якая адбылася 6 верасня.
Гэтай успышцы быў прысвоены бал Х9.3. Апошняя ўспышка такой сілы была зафіксавана 12 гадоў таму.
Ударная хваля зараджаных часціц, якая ўзнікла ў выніку ўспышкі на Сонцы, дасягне калязямной арбіты у пятніцу, 8 верасня. Толькі пасля гэтага навукоўцы змогуць сказаць, ці пагражае яна чымсьці працы касмічных апаратаў і наземных сістэм.
Загадчык аддзела ядзернай планеталогіі Інстытута касмічных даследаванняў РАН Ігар Мітрафанаў распавёў РІА "Новости", што "такой падзеі" ў навуковым свеце чакалі ўжо некалькі гадоў. Чакаецца, што ўсплёск энергіі дасягне бліжэйшых да Зямлі планет. Тады яго атрымаецца зафіксаваць і вывучыць.
Калі глядзець палярнае ззянне беларусам
У бліжэйшыя два дні ёсць верагоднасць моцнай магнітнай буры. Адпаведна, грамадзяне Беларусі змогуць пабачыць палярнае ззянне, паведаміў БелТА астраном Віктар Малышчыц.
Мяркуецца, што унікальную з'яву можна будзе ўбачыць ноччу 8 і 9 верасня. Аднак многае залежыць ад надвор'я. Палярнае ззянне беларусы ўбачаць толькі ў цёмны час сутак і пры ўмове, што неба будзе бясхмарным.
Каб бачнасць была лепш, варта з'ехаць далей ад агнёў горада і глядзець на паўночную частку неба. На думку астранома, у Мінску наўрад ці можна будзе ўбачыць палярнае ззянне, а ўвогуле такая магчымасць выпадае "раз у сто гадоў".