Круглы стол "Гарадское асяроддзе: вялікі спорт стартуе са школьнай спартзалы" прайшоў у чацвер у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Як паведаміў начальнік упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Пётр Крумкач, у краіне 10-15% навучэнцаў наведваюць спартыўныя секцыі ў школах.
Пры складанні спісу гурткоў улічваецца спецыфіка спартыўнага напрамку. Не кожнаму віду спорту можна навучыць у звычайным зале, заўважыў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Андрэй Пацееў.
"У агульнаадукацыйнай школе праводзіць, скажам, заняткі па хакеі і фігурным катанні мы не зможам. У асноўным там гульнявыя віды спорту", — удакладніў ён.
Многае залежыць і ад таго, якімі навыкамі валодае сам выкладчык фізкультуры. Калі ён навучаўся гульнявым відам спорту, то ім будзе навучаць дзяцей на гуртках.
Займацца спортам дзеці могуць не толькі ў школе, але і ў цэнтры дадатковай адукацыі. Сюды прымаюцца толькі педагогі, у якіх ёсць профільная адукацыя, перыядычна яны праводзяць атэстацыю.
"Прыходзіць спецыяльная камісія, глядзяць, як праводзіцца занятак. Вывучаецца праграма, па якой працуе спецыяліст, складаецца партфоліа. Ён прыходзіць на камісію, абараняе сваю дзейнасць. Пасля гэтага вырашаюць, прысудзіць яму катэгорыю ці не прысудзіць", — распавяла намеснік дырэктара цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Эўрыка" Вікторыя Грынкевіч.
Больш інфармацыі — у відэа Sputnik.