Раней цэлыя пасёлкі ў Крыме спецыялізаваліся на адпачынку беларусаў. Гэта, у асноўным, узбярэжжа каля Еўпаторыі, паколькі, заязджаючы ў Крым, падарожнікам з Беларусі было вельмі зручна ехаць менавіта туды. Аднак у апошні час беларусаў стала істотна менш, распавяла госця радыё Sputnik Беларусь.
"Сумуем па беларусах. Мы сапраўды разумеем, што лагістычныя праблемы ёсць і вам досыць складана да нас дабрацца. І мост тут наўрад ці дапаможа, дапаможа авіяпаведамленне, і мы вельмі спадзяемся на тое, што яно ў нас прамое будзе, будзе нейкі зручны варыянт, як беларусам можна да нас прыляцець", — распавяла Берагавая.
Са слоў суразмоўніцы, беларусы прылятаюць у Крым і цяпер, але іх у разы менш, чым было да 2014 года, таму што беларусы вельмі любілі прыязджаць у Крым на машынах вялікімі сем'ямі і кампаніямі. Цяпер пасёлкі, у якіх раней было шмат беларусаў, шукаюць шлях, як утрымацца на турыстычным рынку, таму што звыклая публіка з'ехала, а расіяне прывыклі адпачываць зусім інакш.
Поўную версію гутаркі з шэф-рэдактарам прадстаўніцтва МІА "Расия сегодня" ў Крыме Таццянай Берагавой слухайце на радыё Sputnik Беларусь.