МІНСК, 20 вер — Sputnik. "Машина времени" выступіць у Мінску з праграмай "Светам кіруе каханне". У гэтым годзе гурту споўніцца 48 гадоў, нягледзячы на гэты ўзрост у мінулым годзе група выпусціла новы альбом "Вы".
Праз краўдфандынг збіралі не грошы, як гэта прынята, а фатаграфіі — прыхільнікаў папрасілі даслаць свае здымкі, якія з'явіліся на вокладцы альбома.
"У нас было некалькі варыянтаў назвы, але ў выніку, па-мойму, Сашку Куцікава асяніла ідэя — а давайце выкажам нашым фанатам падзяку: проста збярэм іх асобы і змесцім на вокладку! І назавем альбом папросту "Вы", — патлумачыў Макарэвіч паходжанне назвы і афармленне альбома.
У праграму канцэрта "Светам кіруе каханне", які мінчане змогуць пачуць 22 верасня, увайшлі як навінкі з альбома "Вы", так і хіты групы. Арганізатары абяцаюць, што беларусы пачуюць і песні, пад якія нараджаліся ў 70-я, і тыя, пад якія вырасталі ў 80-е, і тыя, з якімі ўваходзілі ў самастойнае жыццё ў 90-е, а пасля змянялі свет вакол сябе ў XXI стагоддзі.