Свята "Багач" адзначаць у музеі Янкі Купалы

© Photo : з асабістага архіва Ларысы МятлеўскайСвяточны стол на Багач
Святочны стол на Багач - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёлета на свяце праспяваюць урачыстыя дажынкавыя песні гурты "Мярэжа", "Горынь", "Дайнава", "Астроўна", "Варган" і дзіцячыя гурты "Каралікі" і "Калыханка".

МІНСК, 20 вер — Sputnik. Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку на свята "Багач", якое адбудзецца 24 верасня 2017 г. Пачатак а 12 гадзіне.

У народным календары "Багач" прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая ("да гэтага часу ў кожнага ўсяго багата") і першаму запальванню хатняга агменю — васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.

Беларуская нацыянальная кухня - Sputnik Беларусь
Фестываль "Чарка-шкварка на Суле" пройдзе 23 верасня

"Асноўнай дзеяй свята з'яўляецца ссыпанне "агульнага Багача", таму мы просім усіх нашых гасцей захапіць з сабой па жменьцы зерня", — распавялі арганізатары мерапрыемства.

У гэтым годзе на свяце праспяваюць урачыстыя дажынкавыя песні гурты "Мярэжа", "Горынь", "Дайнава", "Астроўна", "Варган" і дзіцячыя гурты "Каралікі" і "Калыханка", а танцавальную вечарынку зладзяць музыкі і танцоры клуба традыцыйнага танца "Сіта". Акрамя таго, на свяце будзе працаваць дзіцячая пляцоўка, кухня і кірмаш.

Для ўваходу на тэрыторыю музея, дзе адбудзецца свята, трэба будзе набыць музейны квіток. Кошт квіткоў — дарослыя — 2 бел. руб., студэнты, дзеці — 1 бел. руб.

Падрабязней пра мерапрыемства можна даведацца ў суполках VK і Facebook.

Стужка навiн
0