Афіша на выхадныя: куды схадзіць 23 і 24 верасня ў Мінску і ваколіцах

© Sputnik / Юлія ХвошчLidbeer-2017
Lidbeer-2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пакаштаваць старадаўнюю беларускую кухню ў Суле, пабываць на святах грэчаскай або кітайскай культуры, адсвяткаваць старажытнае беларускае свята "Багач" ці схадзіць у тэатр – Sputnik падабраў найбольш цікавыя варыянты правядзення часу ў выхадныя.

На выхадныя цалкам можна планаваць адпачынак на свежым паветры. Так, спякоты не абяцаюць. І так, будзе крыху ветрана, але сонечна. А гэта добрая нагода выйсці ў горад. І, дарэчы, не адзіная нагода.

У гэтыя выхадныя ў Верхнім горадзе пройдзе адразу два свята нацыянальных культур.

Дзень грэчаскай культуры ў суботу

Грэцыя — гэта, перш за ўсё, Алімп, які падарыў свету адну з самых прыгожых міфалогій і галоўныя спартыўныя гульні планеты. Таму ў гэтую суботу ў Верхнім горадзе гасцям свята грэчаскай культуры прапануюць паўдзельнічаць у эстафетах па алімпійскіх відах спорту і паглядзець на паказальныя выступленні атлетаў.

Багі з Алімпу таксама будуць, і з імі можна будзе сфатаграфавацца, абяцаюць арганізатары свята. Акрамя таго, у межах Дня грэчаскай культуры ў Верхнім горадзе ладзяць майстар-клас па іканапісу і ўрок грэчаскай мовы, а таксама традыцыйныя для такіх святаў тэатралізаваныя прадстаўленні, танцы, песні і дэгустацыі. Паглядзець, паўдзельнічаць і паспрабаваць грэчаскую культуру на смак можна будзе з 13 да 17 гадзін.

Дзень інстытутаў Канфуцыя ў нядзелю

Традыцыйныя танцы Дракона і Льва, а таксама неверагодна відовішчную кітайскую вясельную цырымонію абяцаюць паказаць гасцям Дня інстытутаў Канфуцыя арганізатары гэтага свята ў нядзелю ў Верхнім горадзе.

Акрамя таго, найбольш адважных і дзейных гасцей абяцаюць навучыць асновам кітайскай чайнай цырымоніі. Прадугледжаны таксама майстар-класы па усходняй аздараўленчай тэхніцы Тайцзіцюань і па каліграфічным роспісу. Частаваць таксама будуць. Радаваць гасцей нацыянальнымі стравамі будуць лепшыя шэф-кухары кітайскіх рэстаранаў Мінска.

Кулінковіч у "Графіці"

У суботу ў клубе "Графіці" выступіць, як абвяшчае афіша, "Дзядзя Саша і гурт Веласіпедыстаў". Будуць граць старыя і новыя песні "Нейра Дзюбеля" ў акустычным варыянце. Прычым упор будзе зроблены ўсё ж на старых хітах з 90-х. Як іранізуюць арганізатары канцэрту, новае прачытанне старых хітоў асабліва добра падыдзе "для аматараў выпіць і паплакаць".

© Photo : Facebook / Александр КуллинковичАляксандр Кулінковіч, лідэр гурта Neuro Dubel
Аляксандр Кулінковіч, лідэр гурта Neuro Dubel - Sputnik Беларусь
Аляксандр Кулінковіч, лідэр гурта Neuro Dubel

"Веласіпедысты" ж за кошт акустычнага чытання знаёмых усім кампазіцый пастараюцца прайграць, хоць і ў трохі мягкім фармаце, фірмовую энергетыку "дзюбеляў". Пачатак у 19:00. Кошт квітка ад 15 рублёў.

Чарка-шкварка на Суле

Другі фестываль традыцыйнай беларускай нацыянальнай кухні "Чарка-шкварка на Суле" пройдзе 23 верасня 2017 года на тэрыторыі парку гісторыі "Сула".

Падчас правядзення фестывалю ежы, на пляцоўках парку гісторыі "Сула" можна будзе не толькі паспрабаваць гістарычныя стравы, але і паўдзельнічаць у кулінарных майстар-класах.

На канцэртнай пляцоўцы, якая размесціцца сярод камянёў старажытнага кромлеха, выступяць "Арацэя", "Нагуаль" і "Млын сонца".

Беларуская нацыянальная кухня - Sputnik Беларусь
Фестываль "Чарка-шкварка на Суле" пройдзе 23 верасня

Кошт квіткоў: дарослы — 10 рублёў; дзіцячы — 5 рублёў.

"Багач" у музеі Янкі Купалы

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашаюць у Вязынку на свята "Багач", якое адбудзецца 24 верасня 2017 г. Пачатак а 12 гадзіне.

У народным календары "Багач" прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая ("да гэтага часу ў кожнага ўсяго багата") і першаму запальванню хатняга агменю — васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года, што прыносіць у дом багацце і шчасце.

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяБагач
Багач - Sputnik Беларусь
Багач

Уваход на свята па ўваходных квітках музею — усяго 2 рублі.

"Тэатральны куфар"

Паглядзець спектаклі студэнцкіх і моладзевых тэатраў можна ў гэтыя выхадныя ў межах 14-га міжнароднага фестывалю "Тэатральны куфар". У суботу і нядзелю ўвечары на сцэне Ліцэя БДУ пакажуць па тры фестывальныя спектаклі. З 18:00 і да позняга вечара публіка зможа ўбачыць і ацаніць свежы погляд на класічныя сюжэты і сучасныя праблемы ў чытанні маладых.

У суботу будуць даваць беларускі спектакль "Запіскі юнага ўрача" паводле твораў Міхаіла Булгакава, чылійскую гісторыю-ўспамін аб "горадзе без святла" і расійскі спектакль "Тры…" па матывах "Трох сясцёр" Чэхава.

У нядзелю пакажуць яшчэ адзін расійскі спектакль, а таксама дзве пастаноўкі, заснаваныя на класічных сюжэтах. Трупа з Філіпін прадставіць сваё прачытанне гісторыі пра Эдыпа, а артысты з Балгарыі перакажуць на новы лад гісторыю Рамэа і Джульеты. 

Стужка навiн
0