У цяперашні час інтэрнэт адкрыў велізарныя магчымасці для маніпулявання грамадскай свядомасцю, прычым ужо не толькі ў віртуальнай прасторы, але і ў рэальнасці, адзначыў юрыст Барыс Леў у студыі радыё Sputnik Беларусь. Але ў той жа час многія карыстальнікі, каментуючы нешта ў інтэрнэце, пакуль не прывыклі да таго, што іх рэплікі бачыць не толькі суразмоўца, але тысячы і нават мільёны людзей.
"Фактычна тая адказнасць, якая сёння ўзнікае за нейкія дзеянні ў інтэрнэце, яна прыйшла з рэальнага жыцця. Крымінальная адказнасць або адміністрацыйная, напрыклад, за паклёп, абразы ці нешта яшчэ. Адбываецца тое ж самае, як калі б чалавек выйшаў на плошчу і пачаў гучна казаць нешта ў публічным месцы. Сёння гэта тая ж сфера — ён публічна выказваецца ў грамадзкім месцы. Яго могуць бачыць многія тысячы людзей", — адзначыў юрыст.
Поўную версію размовы з кіраўніком партнёрам адвакацкага бюро "Леў, Шарстнёў і партнёры" Барысам Львом слухайце на радыё Sputnik Беларусь.