Мінспорту хоча павялічыць тэрмін бязвіза да 10 дзён

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны аэрапорт "Мінск"
Нацыянальны аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цяпер дзейнічае пяцідзённы бязвізавы тэрмін, аднак гэтага, на думку спецыялістаў ведамства, мала.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Магчымасць павелічэння тэрміну бязвізавага знаходжання турыстаў на тэрыторыі Беларусі разглядаецца ў рэспубліцы, паведамілі ў панядзелак у прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Сцяг ЕС на будынку Прадстаўніцтва ў Мінску - Sputnik Беларусь
Пасол Польшчы заявіў аб магчымасці безвіза паміж Беларуссю і ЕС

У пачатку 2017-га года Беларусь устанавіла пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў з умовай прыбыцця іх у краіну праз Нацыянальны аэрапорт.

Зараз улады думаюць пра тое, што тэрмін бязвізавага знаходжання іншаземцаў на тэрыторыі Беларусі можна павялічыць да дзесяці сутак. Існуючага пяцідзённага безвіза мала для медыцынскага і спартыўнага турызму, канстатавалі ў Мінспорту.

Ужо выбудаваная сістэма бяспекі, а з-за ўвядзення бязвізавага рэжыму ніякіх непажаданых наступстваў для краіны не было. Павялічыць тэрмін знаходжання на тэрыторыі Беларусі плануюць да Еўрагульняў 2019 года.

Пасля ўвядзення ў Беларусі бязвізавага рэжыму расійскі бок заявіў пра неабходнасць мінімізаваць рызыку ўезду ў краіну праз Беларусь грамадзян з "чорнага спісу": для гэтага былі ўведзеныя памежныя зоны, а рэйсы паміж краінамі перанеслі ў міжнародныя сектары. Іншых цяжкасцяў у грамадзян абедзвюх краін новаўвядзенні не выклікалі.

Стужка навiн
0