Выстава, прысвечаная 200-годдзю філаматаў, адкрыецца ў Мінску

© Sputnik / Улозявичюс Аудрюс / Перайсці ў медыябанкФіламаты ўтварыліся, як суполка студэнтаў Віленскага ўніверсітэта
Філаматы ўтварыліся, як суполка студэнтаў Віленскага ўніверсітэта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Многія з філаматаў і філарэтаў пазней здабылі славу ў розных галінах дзейнасці. Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан сталі вядомымі паэтамі.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 29 верасня на адкрыццё часовай літаратурна-дакументальнай экспазіцыі "Філаматы. Ідэі праз стагоддзі".

"Праект прысвечаны 200-годдзю з дня заснавання тайнага студэнцкага згуртавання філаматаў і падрыхтаваны сумесна з Музеем літаратуры імя Адама Міцкевіча ў Варшаве", — паведамілі арганізатары.

Пас Дамейка на прэзентацыя кнігі, прысвечанай праслаўленаму продку - Sputnik Беларусь
У Мінску прэзентавалі беларускамоўнае выданне пра Ігната Дамейку

На экспазіцыі будзе магчымасць убачыць вобраз тагачаснага студэнта Віленскага ўніверсітэта, мінерал, які названы ў гонар геолага і мінеролага — аднаго з герояў экспазіцыі, а таксама творы і кнігі паэтаў-філаматаў.

"На адкрыцці экспазіцыі ў гасцей будзе ўнікальная магчымасць убачыць работу Валенція Ваньковіча — партрэт Тамаша Зана, які захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка", — дадалі ў музеі.

Увосень 1817 г. з ініцыятывы студэнтаў Віленскага ўніверсітэта Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Язэпа Яжоўскага, Анупрэя Петрашкевіча і Францішка Малеўскага было заснавана таемнае патрыятычнае таварыства філаматаў (ад грэч. рhilomathes — аматар ведаў). У 1820 г. утварылася роднаснае таварыства філарэтаў — прыхільнікаў дабрачыннасці, кіраўнікамі якога былі філаматы.

Дзейнасць таварыстваў філаматаў і філарэтаў пакінула значны след у нашай культуры. Першапачаткова арганізатары і кіраўнікі таварыства ставілі толькі культурна-асветніцкія задачы: збіралі песні, паданні, легенды, апісвалі абрады і звычаі беларусаў. Паступова іх дзейнасць набыла сацыяльна-палітычны накірунак.

Многія з філаматаў і філарэтаў пазней здабылі славу ў розных галінах дзейнасці. Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан сталі вядомымі паэтамі. Ігнат Дамейка ў эміграцыі стаў вядомым вучоным-геолагам, нацыянальным героем Чылі.

"У рамках святкавання 200-годдзя з дня заснавання Таварыста філаматаў, 29 верасня 2017 года а 14-й гадзіне пройдзе круглы стол "Філаматы і філарэты. Творчая і грамадская дзейнасць таварыства. Перспектывы святкавання 220-годдзя Адама Міцкевіча", — рэзюмавалі ў прэс-службе музея.

Стужка навiн
0