Івашкевіч адзначыў у інтэрв'ю Sputnik Эстонія, што беларускія дранікі — яго любімая страва, а прэзідэнт Асацыяцыі беларусаў Эстоніі Ніна Савінава распавяла, як прыгатаваць папулярныя ў Беларусі бульбяныя аладкі.
Cа слоў Савінавай, для прыгатавання дранікаў неабходна пяць-шэсць сырых бульбін і галоўка рэпчатай цыбулі — усё гэта трэба нацерці на дробнай тарцы. Для таго, каб цеста было пустым, сок неабходна сцадзіць і дадаць паўшклянкі смятаны, сталовую лыжку расліннага алею і соль па гусце.
Для надання аладкам эфекту "лёгкасці" суразмоўца агенцтва раіць дадаць у цеста дробку соды. Далей сфармаваныя ў цеста аладкі выкладваюцца на разагрэтую патэльню і абсмажваюцца з двух бакоў.
Таксама Савінава падзялілася рэцэптам калдуноў. Як прыгатаваць яшчэ адну беларускую страву — глядзіце на відэа Sputnik.