МІНСК, 26 вер — Sputnik. Сыч заляцеў у гомельскую кватэру ў раёне Навабеліца і адмаўляўся адтуль вылятаць, распавялі гамяльчане выданню "Сильные новости".
"Я яе выганяць, а яна ні ў якую. То на табурэтку сядзе, то на падваконнік, але ляцець нават не думае. Паўтары гадзіны яе выганяла. Так-сяк атрымалася выправадзіць на балкон. Але і адтуль ёй сыходзіць не хацелася: села пад дзвярыма і зазірае на кухню", — распавяла гаспадыня кватэры.
Сыч звычайна жыве ў лесе і сілкуецца дробнымі грызунамі, але ў гомельскай шматпавярхоўцы ён доўга прасядзеў на кухні ля рондалі, верагодна, чакаючы пачастунку.
Птушка ў Беларусі ўнесена ў анатаваны спіс відаў, якія патрабуюць увагі. У сыча вялікая галава і маленькія пухнатыя вушкі. Звычайна ён жыве ў іглічных лясах, у лісцяныя выбіраецца рэдка, не кажучы ўжо аб адкрытай мясцовасці, якой імкнецца пазбягаць.