Унікальны помнік загінуўшым у гета адкрылі ў Наваградку

© Sputnik / Артем БордовскийВязні гета ля помніка загінуўшаму габрэйскаму дзіцяці
Вязні гета ля помніка загінуўшаму габрэйскаму дзіцяці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Скульптурная кампазіцыя, прысвечаная загінуўшаму габрэйскаму дзіцяці, якому вельмі хацелася жыць, стала магчымай дзякуючы некалькім вельмі асабістым гісторыям.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Унікальную скульптурную кампазіцыю, прысвечаную загінуўшым у гета, адкрылі ў аўторак у Наваградку. Гісторыю гэтага гета асабліва часта сталі ўспамінаць ў апошнія гады, калі стала вядома, што праз яго прайшлі і адсюль уцяклі ў партызаны сваякі дарадцы прэзідэнта ЗША і яго зяця Джарэда Кушнера.

Скульптурная кампазіцыя ўяўляе сабой фігуру дзяўчынкі ў касцюме анёла і дрэва жыцця з адсечанымі галінамі.

На нарах у музеі габрэйскага супраціву ў Наваградку - шыльды з імёнамі ацалелых габрэяў - Sputnik Беларусь
Габрэйскае шчасце: ад Халакоста да Трампа

"Гэта памятны знак дзіцяці, якому вельмі хацелася жыць. І зараз яно будзе жыць вечна. Таму што яна стаіць побач з дрэвам жыцця", — патлумачыла Sputnik адзін з куратараў праекта краязнаўца Тамара Вяршыцкая.

Паводле яе слоў, унікальнасць гэтага помніка, перш за ўсё, у тым, што ініцыятарам яго стварэння стаў мясцовы жыхар. Да гэтага часу грошы на ўвекавечанне памяці давалі толькі замежнікі: Музей габрэйскага супраціву ў Наваградку ствараўся за сродкі еўрапейскага фонду і ахвяраванні брытанца, а ў мінулым аднаго з вязняў Наваградскага гета Джэка Кагана, Сад справядлівасці і міласэрнасці фінансаваў нямецкі фонд. Нарэшце, бацька Джарэда Чарльз Кушнер пералічвае грошы на стварэнне яшчэ аднаго манумента. І вось зараз свае асабістыя сродкі ў гісторыю трагедыі ўклаў і беларус.

Не змагу жыць, калі ёй не дапамагу

Усё пачалося з таго, што навагародскі бізнэсмэн Сяргей Коваль вырашыў паўдзельнічаць у самадзейнай тэатральнай пастаноўцы. Ставілі гісторыю пра гета, а рэпеціравалі ў былым бараку, дзе зараз знаходзіцца Музей габрэйскага супраціву.

"І вось падчас рэпетыцыі, якая праходзіла тут, у музеі, ён раптам бачыць на сцяне знаёмае прозвішча і пытаецца: "А хто гэты Пінчук?". А там толькі прозвішча без імя. Я кажу: "А я нічога пра яго не ведаю". Сяргей кажа: "Напэўна, гэта нейкі мой далёкі сваяк". І на наступны дзень усхваляваны Сяргей прыйшоў з фотаздымкамі, кажа, я з'ездзіў на могілкі, паглядзеў даты нараджэння і смерці, гэта муж маёй цёткі, які збег праз тунэль", — распавядае Вяршыцкая.

© Sputnik / Артем БордовскийСваяк бізнэсоўца Сяргея Коваля - Лейба Пінчук быў адным з арганізатараў уцёкаў з Навагрудскага гета
Родственник предпринимателя Сергея Коваля - Лейба Пинчук был одним из организаторов побега из Новогрудского гетто - Sputnik Беларусь
Сваяк бізнэсоўца Сяргея Коваля - Лейба Пінчук быў адным з арганізатараў уцёкаў з Навагрудскага гета

26 верасня 1943 года пакінутыя да таго часу ў жывых габрэі беглі з гета ў лес да партызанаў праз выкапаны тунэль. Як потым высветлілася, сваяк Коваля Лейба Пінчук быў адным з арганізатараў уцёкаў. Праз той тунэль 74 гады таму беглі і сваякі Кушнера.

Праз некаторы час Коваль прыйшоў да Вяршыцкай і сказаў, што хоча што-небудзь зрабіць для музея. Яна правяла экскурсію, і сярод іншага распавяла гісторыю дзяўчынкі са старой фатаграфіі — Міхле Сасноўскай. Яна выяўлена ў касцюме анёла, хутчэй за ўсё, прыгатаваным на свята Пурым. І Коваль сказаў, што цяпер ён ведае, што павінен зрабіць. Ідэю ажыццявіў скульптар Уладзімір Панцялееў.

"Ёй было мала гадоў, яна яшчэ не ажыццявіла ніводнага свядомага ўчынку. Але ёй было дастаткова ўзросту, каб усвядоміць, якая небяспека знаходзіцца вакол яе. Яе моцным жаданнем было жаданне жыць. Я чуў гэтую гісторыю і зразумеў, што не змагу жыць далей, калі хоць неяк ёй не дапамагу. Але што можа просты чалавек для ўжо мёртвага дзіцяці. І я паставіў гэты памятны знак", — прызнаўся Коваль на цырымоніі адкрыцця помніка.

Гісторыя Міхле

Фотаздымак Міхле ў касцюме анёла з'явіўся ў Наваградку дзякуючы англічанцы Джанет Джосэ. Яе бабуля родам з Навагрудка, з Беларусі ў Лондан сям'я перабралася ў пачатку 30-х, але гісторыі пра Халакост ужо ў пасляваенны час стала прысутнічалі ў іх доме. Тым больш, што сям'я Джос была ў сяброўскіх адносінах з Джэкам Каганам, былым вязнем гета, які ўцёк праз тунэль.

© Sputnik / Артем БордовскийМіхле Сасноўская ў касцюме анёла, якая стала правобразам помніка
Михле Сосновская в костюме ангела, которая стала прообразом памятника - Sputnik Беларусь
Міхле Сасноўская ў касцюме анёла, якая стала правобразам помніка

Каган і расказаў, убачыўшы ў старым альбоме маленькую фатаграфію дзяўчынкі ў касцюме анёла, пра лёс Міхле. Яна жыла ў Наваградку, у вайну разам з усімі мясцовымі габрэямі апынулася ў гета. Але бацькі заплацілі ахове, каб дзяўчынцы і яе сяброўцы дазволілі сысці ў партызаны.

"Міхле і яе сяброўка выйшлі за вароты гета, таму што ахову падкупілі. Яны павінны былі сустрэцца з партызанамі, сысці ў лес. На іх было беднае адзенне, яны зрабілі ўсё, каб іх не пазналі як габрэек. Але на вуліцы яны сустрэлі знаёмую жанчыну, якая выклікала паліцыю і іх арыштавалі, адвезлі ў паліцэйскі ўчастак. І там іх расстралялі", — распавяла Джанет Джосэ, якая спецыяльна прыехала на цырымонію адкрыцця помніка.

© Sputnik / Артем БордовскийДжанет Джосэ спецыяльна прыехала на цырымонію адкрыцця помніка
Джанет Джоссе (спарва) специально приехала на церемонию открытия памятника  - Sputnik Беларусь
Джанет Джосэ спецыяльна прыехала на цырымонію адкрыцця помніка

Гэта не помнік канкрэтнай дзяўчынцы, гэта помнік усім габрэйскім дзецям, якія загінулі ў вайну, і гэтым ён унікальны, заявіла стваральнік беларускага Музея гісторыі і культуры яўрэяў Іна Герасімава.

"Нагадаю, што з шасці мільёнаў габрэяў, якія загінулі ў Еўропе, паўтара мільёна гэта дзеці. Унікальнасць гэтага помніка ў тым, што на тэрыторыі Беларусі такога помніка няма, нідзе да гэтага часу не было. І наогул помнік дзіцяці — усё роўна, будзе тут напісана імя гэтай дзяўчынкі або не — гэта помнік дзіцяці. Жыцця, якое абарвалася", — заўважыла Герасімава.

© Sputnik / Артем БордовскийЧамадан, за якім ужо ніколі не вернецца Міхле
Чемодан, за которым уже никогда не вернется Михле - Sputnik Беларусь
Чамадан, за якім ужо ніколі не вернецца Міхле

На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі таксама прадстаўнікі мясцовай улады, часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі, замежныя госці, а таксама былыя вязні гета і канцлагераў.

Стужка навiн
0