Кандрусевіч: пачынаецца новы этап адносін каталікоў і праваслаўных

© Sputnik / Виктор ТолочкоТадэвуш Кандрусевіч
Тадэвуш Кандрусевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы адзначыў важнасць таго, што каталіцкі касцёл у Беларусі перажывае адраджэнне.

МІНСК, 28 вер — Sputnik. Каталіцкая і праваслаўная канфесіі ў Беларусі павінны разам вырашаць праблемы сучаснага грамадства, заявіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч на прэс-канферэнцыі ў чацвер. 

Савет біскупскіх канферэнцый — найбольш ўплывовая каталіцкая арганізацыя ў еўрапейскім рэгіёне — праходзіць у Мінску. Раней у Беларусі ніколі не праводзіліся каталіцкія форумы такога ўзроўню.

"Вельмі важныя добрыя адносіны паміж праваслаўнай і каталіцкай канфесіямі, якія склаліся ў нашай краіне", — сказаў Кандрусевіч.

Каталіцкія іерархі ў Палацы Незалежнасці - Sputnik Беларусь
Каля 50 вышэйшых каталіцкіх іерархаў Еўропы прыбылі ў Мінск

Паводле яго слоў, сёння ў Мінску ў галоўным праваслаўным храме Беларусі — Свята-Духавым кафедральным саборы прайшла сустрэча з кіраўніком БПЦ мітрапалітам Паўлам.

"Такога яшчэ не было, каб праваслаўны мітрапаліт сустракаўся з такой колькасцю каталіцкіх біскупаў", — паведаміў мітрапаліт.

На яго думку, ва ўзаемаадносінах каталікоў і праваслаўных Беларусі наступіў новы этап. "Мы павінны разам адказваць за праблемы, якія існуюць у цяперашні час у сучасным свеце", — адзначыў ён.

Кандрусевіч таксама падкрэсліў, што зараз у каталіцкай канфесіі Беларусі праходзіць перыяд адраджэння. "Касцёл у Беларусі настолькі стаў на ногі, што змог правесці такі прадстаўнічы каталіцкі форум", — сказаў ён.

У сваю чаргу старшыня Рады біскупскіх канферэнцый кардынал Анджэла Баньяска адзначыў, што для гэтай аўтарытэтнай каталіцкай еўрапейскай структуры "вельмі важна ведаць, што Касцёл у Беларусі перажывае адраджэнне".

Ён таксама падкрэсліў, што ўсе біскупы вельмі рады быць у Беларусі па запрашэнні арцыбіскупа Кандрусевіча.     

Стужка навiн
0