Мінспорту: да канца года прапануем на выбар некалькі брэндаў краіны

© Sputnik / Виктор ТолочкоВід на Ракаўскае прадмесце
Від на Ракаўскае прадмесце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Намеснік міністра спорту і турызму запэўніў, што над брэндам Беларусі ў міністэрстве папрацавалі лепш, чым у свой час прыватная брытанская кампанія над брэндам Мінска.

МІНСК, 29 вер — Sputnik. Мінспорту і турызму распрацавала брэнды пяці турыстычных напрамкаў Беларусі і завяршае працу над брэндам краіны. 

"Да канца года вынесем на абмеркаванне варыянты, каб не было як з брэндам Мінска, калі грошы асвоілі, а брэнда не атрымалася", — распавёў Міхаіл Партной падчас прэс-канферэнцыі ў межах турыстычнай выставы "Турбізнес-2017".

Мерапрыемствы ў рамках дзелавой праграмы ПМЭФ 2017 - Sputnik Беларусь
Made in Russia: Расія стварае ўласны брэнд

Нагадаем, кампанія INSTID згодна з кантрактам з інфармацыйна-турысцкім цэнтрам "Мінск" працавала над стварэннем брэнда сталіцы са жніўня 2012 года. Прадстаўлены брэнд сустрэў крытыку мінчукоў. Аўтары прапанавалі візуалізаваць Мінск у выглядзе блакітнай мікрасхемы, каб сталіца асацыявалася са сферай IT.

Гэтым разам брэнды прадставяць на абмеркаванне грамадскасці, не раскрываючы аўтарства кожнага з іх. Сярод прапаноў будуць варыянт Сусветнай турыстычнай арганізацыі, ЕС, прыватных піяр-кампаній, а пасля абмеркавання свой вердыкт вынесуць эксперты.

Стужка навiн
0