У рамках Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва "ТэАрт" на сцэне Цэнтральнага дома афіцэраў у Мінску прайшоў спектакль Ліепайскага тэатра (Латвія) па п'есе М. В. Гогаля "Жаніцьба" ў пастаноўцы расійскага рэжысёра-харэографа Сяргея Зямлянскага.
Выдатны водгук гледачоў і незвычайная трактоўка класічнага твора паслужылі нагодай сустрэцца з Сяргеем Зямлянскім у студыі радыё Sputnik Беларусь, пагутарыць пра спектакль і далейшыя планы таленавітага рэжысёра.
"Спектакль адкрыў міжнародную праграму фестывалю, гэта мой другі спектакль, пастаўлены ў Ліепайскім тэатры, з якім у нас склаліся добрыя творчыя ўзаемаадносіны. Трупа тэатра — цудоўная, я быў здзіўлены іх працаздольнасцю і падрыхтоўкай у плане руху і пластыкі, не заўсёды характэрнай для драматычных акцёраў. Мінскія гледачы прынялі спектакль вельмі душэўна, апладзіравалі стоячы і "шалелі" у добрым сэнсе", — адзначыў рэжысёр.
Сяргей Зямлянскі вядомы працамі ў маскоўскіх тэатрах, супрацоўнічае з Мікітам Міхалковым і Алегам Меншыкавым.
Гутарку з рэжысёрам-харэографам Сяргеем Зямлянскім слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.