Дачакаліся арнітолагі: упершыню ў Беларусь заляцела аўсянка-крошка

© Photo : АПБ / Дзяніс КіцельУпершыню ў Беларусь заляцела аўсянка-крошка
Упершыню ў Беларусь заляцела аўсянка-крошка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Восеньская міграцыя птушак яшчэ працягваецца, беларускія арнітолагі чакаюць рэдкіх птушак-гасцей на тэрыторыі краіны.

МІНСК, 2 кас — Sputnik. Беларускія арнітолагі ўпершыню афіцыйна зафіксавалі на тэрыторыі краіны з'яўленне аўсянкі-крошкі, паведамілі ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

У Еўропе гэты від птушак падчас міграцыйных пералётаў сустракаецца рэгулярна. У тым ліку ў суседзяў — у Польшчы, Латвіі, ва Украіне. Арнітолагі РБ даўно чакалі, калі крошка-аўсянка прыляціць у краіну.

"З'яўленне аўсянкі-крошкі, якая ляцела ў цёплыя краіны на зімоўку, зафіксавана на поўначы Беларусі", — паведамілі Sputnik у панядзелак у АПБ.

Чакалі пеначку, а прыляцела аўсянка

Вавёрка-палятуха - Sputnik Беларусь
Вавёрку-палятуху выявілі ў беларускім лесе ўпершыню за 20 гадоў

Маленечкая птушачка, якая трапіла ў сеткі арнітолагаў, акальцаваная і выпушчаная на волю. Каб працягнуць свой шлях у далёкія цёплыя краіны, сказалі арнітолагі.

АПБ прыводзіць словы арнітолага Дзяніса Кіцеля, які выявіў птушачку: "Гэтай восенню я чакаў іншы новы для Беларусі від — каральковую пеначку, але прыляцела аўсянка-крошка".

Арнітолаг Кіцель не першы раз з'яўляецца ньюсмейкерам і паведамляе пра рэдкіх залетных птушак, незвычайных для Беларусі звяроў, насякомых. Менавіта ён паведаміў і зарэгістраваў факт з'яўлення ў Беларусі вавёркі-палятухі. Папярэдні раз вавёрку-палятуху бачылі ў Беларусі амаль 30 гадоў таму.

Рудыя шчокі

Даўжыня цела аўсянкі-крошкі (Emberiza pusilla) складае 13,5 сантыметраў, а важыць гэтая мініяцюрная птушачка прыкладна 15 грамаў. Адметная прыкмета гэтага віду аўсянкавых — невялікі памер і рудыя шчокі, Аўсянкі-крошкі гняздуюцца ў тундры, на поўначы Еўропы. Лётае зімаваць у Непал, на ўсход Кітая, Індыю.

Стужка навiн
0