МІНСК, 2 кас — Sputnik. Нобелеўскі камітэт абвесціць у панядзелак імя ўладальніка першай прэміі гэтага года — у галіне фізіялогіі і медыцыны.
"Нобелеўскі тыдзень" праходзіць у першыя дні кастрычніка. Традыцыйна ў гэтыя дні шведскія і нарвежскія акадэмікі абвяшчаюць імёны лаўрэатаў самай прэстыжнай прэміі — за дасягненні ў галіне медыцыны, фізікі, біялогіі, хіміі, літаратуры і ўмацавання міру.
Як і ў папярэднія гады, першым у Стакгольме абвесьцяць імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне. Імёны прэтэндэнтаў на гэтую прэмію захоўваюцца ў строгай таямніцы на працягу 50 гадоў — гэта значыць даведаемся мы пра кандыдатаў на атрыманне "Нобелеўскай прэміі" гэтага года толькі ў 2067 годзе.
У мінулым годзе Нобелеўскую прэмію па медыцыне атрымаў японец Ёшыноры Ахсумі: ён вывучаў працэсы аўтафагіі — працэсу, пры якім кампаненты клеткі дастаўляюцца ў лізасомы і там дэградуюць. Гэты працэс непасрэдна звязаны са старэннем клетак.
У аўторак, 3 кастрычніка, абвесьцяць імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па фізіцы, у сераду — па хіміі. Лаўрэата прэміі міру назавуць у пятніцу. Дата абвяшчэння імя ўладальніка "Нобелеўскай прэміі" па літаратуры пакуль не паведамляецца, аднак традыцыйна гэта адбываецца па чацвяргах.
Цырымонія ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй пройдзе ў снежні ў Стакгольме. Лаўрэаты атрымаюць грашовы прыз у памеры больш за мільён долараў і медаль.