МІНСК, 2 кас — Sputnik. Урачыстае адкрыццё экспазіцыі "Кніга скрозь часы: погляд моладзі" адбудзецца 3 кастрычніка ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі, паведамілі Sputnik арганізатары.
На экспазіцыі будуць прадстаўлены ўнікальныя гістарычныя аб'екты з прыватнай калекцыі, якая раней не дэманстравалася ў Беларусі.
Наведвальнікі азнаёмяцца са старажытнымі, царскімі, рэвалюцыйнымі, савецкімі і ваеннымі кнігамі — усяго больш за 60 экспанатаў, самы старэйшы з якіх датаваны XVII стагоддзя.
Асабліва разнастайная частка экспазіцыі, прысвечаная адукацыі ў Расійскай імперыі: падручнікі, атэстаты і многае іншае. Аматары гісторыі ўбачаць арыгінал часопіса "Нява" з адрачэннем Мікалая II ад пасады, рэвалюцыйныя кнігі і выданні блакаднага Ленінграда, першыя каляровыя выданні СССР.
Адным з самых унікальных экспанатаў з'яўляецца блакадны дзённік, напісаны на фарзацы Евангелля 1879 года.
Выстава будзе працаваць да 19 кастрычніка.