Лукашэнка заклікаў спыніць "разбой" са спілаваннем дрэў

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбрэзка дрэваў на бульвары Мулявіна
Абрэзка дрэваў на бульвары Мулявіна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы незадаволены сітуацыяй вакол ушчыльнення забудоў і спілоўкі дрэў - як у Мінску, так і ў рэгіёнах.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка незадаволены сітуацыяй з неабгрунтаваным ушчыльненнем жыллёвай забудовы і высечкай дрэў у гарадах, пра гэта ён заявіў на нарадзе ў аўторак.

Закрануў тэмы ўшчыльнення забудоў і высечкі дрэў Лукашэнка падчас нарады па пытаннях праекта новага Жыллёвага кодэкса. Ён нагадаў прысутным чыноўнікам аб частых скандалах у СМІ праз высечкі. 

Таполя на плошчы Перамогі - Sputnik Беларусь
Водаканал: ці таполя ў двары, ці вада ў спажыўцоў

"Вы пачынаеце там пілаваць, зносіць незразумела што, узворваць. Замест таго, каб парк недзе закласці або да парадаку прывесці, вы пачынаеце штампаваць жыллё. Месца няма, дзе жыллё будаваць? Абавязкова трэба спарадзіць канфлікт з насельніцтвам?" — звярнуўся прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў чыноўнікам самім перасяліцца ў дом, побач з якім будуецца шматпавярхоўка.

"У Мінску "дагрукаліся" да таго: пачалі пілаваць векавыя дрэвы замест таго, каб пакласці недзе пад дарогай, як звычайна, камунікацыі. Гэта вуліца, недзе ў раёне Мінскага трактарнага завода, паказвалі таксама СМІ", — звярнуў увагу прэзідэнт.

Як распавёў прэзідэнт, ён даваў даручэнне Службе бяспекі даведацца пра акалічнасці сітуацыі. "Адказ (мінскія начальнікі, можа быць, і Шорац там за імі стаіць): прэзідэнт на Мінскі трактарны завод ездзіць не па гэтай вуліцы, а па іншай, гэтую вуліцу нельга чапаць — Служба бяспекі забараніла", — прывёў прыклад кіраўнік дзяржавы.

"Слухайце, я на Мінскім трактарным заводзе бываю адзін раз на два-тры гады, а то на пяць. Пры чым тая вуліца за кіламетр-два ад Мінскага трактарнага завода? Я і бачыць яе ніколі не бачыў! Вы што, мяне спецыяльна перад насельніцтвам падставіць хочаце?" — заявіў Лукашэнка.   

Прэзідэнт задаўся пытаннем: саджалі чыноўнікі дрэвы, каб іх потым пілаваць. Лукашэнка ўпэўнены: многія хочуць выйсці і падняць сабе настрой, на дрэвы паглядзець. "Не, усё пілуем. Мы маўляў, новыя пасадзім недзе. Гэта вы ў сябе ў двары спілуеце адвечнае дрэва і пасадзіце там дрэва з кукіш, і якая будзе ад гэтага карысць… Трэба спыніць гэты разбой!" — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.   

Пазначаная прэзідэнтам праблема павінна ўспрымацца як самае жорсткае ўказанне да працы. Лукашэнка падкрэсліў: паўтараць ён больш не будзе. "На людзей трэба трошкі звяртаць увагу. А то хутка задзервянеем, як у асобных нашых суседзяў. Улада сама па сабе, а людзі самі па сабе", — сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.   

Стужка навiн
0