Толькі за апошні год Марыя Міронава паспела зняцца ў 6-ці кінастужках, якія сціпла называе "нядрэннымі", хоць і адзначае, што ў кінакар'еры здараюцца паўзы і перапынкі. Ды і рэжысёры часам дасылаюць не зусім той матэрыял, у якім актрыса хацела б удзельнічаць, і гэта цалкам нармальная з'ява. У той жа час сама Марыя Міронава лічыць асабістым прыярытэтам тэатральную, а не кінакар'еру.
"Доўгія гады гэта, безумоўна, тэатр, таму што тэатр робіць акцёра. Гэта асноўнае пакліканне і прафесія, а кіно ўжо выкарыстоўвае тое, што напрацавана. Але ў апошні час неяк больш кіно", — кажа Міронава.
Ужо 12 кастрычніка на вялікія экраны выходзіць новая расійская стужка "Салют-7", у якой Марыя Міронава выканала адну з галоўных роляў. Сюжэт фільма заснаваны на рэальных падзеях 1985 года — выратаванні касмічнай станцыі, якая знаходзілася на арбіце ў беспілотным рэжыме. Больш за 40 хвілін фільма акцёры Уладзімір Удавічэнка і Павел Дзеравянка знаходзяцца ва ўмовах рэальнай бязважкасці.
"Хлопцы праходзілі вельмі добрую загартоўку, аж да таго, што рэжысёр Клім Шыпенка распавядаў, як яны лёталі на звышхуткасным самалёце, і той рабіў такія віражы, пры якіх, каб адчуць стан бязважкасці, усё цела як бы прыўздымаецца. Я думаю, што гэта рэальна вельмі страшна", — распавядае Міронава.
Поўную версію размовы з вядомай расійскай актрысай Марыяй Міронавай слухайце на радыё Sputnik Беларусь.