МІНСК, 4 кас — Sputnik. Беларусь увайшла ў тройку лідараў у намінацыі "Гастранамічны і агратурызм", паведамляе анлайн-версія National Geographic Traveler.
Спіс краін лідараў у розных намінацыях складзены па выніках анлайн галасавання на сайце.
Беларусь атрымала ў рэйтынгу 13% галасоў і заняла трэцяе месца. Грузія на першым месцы з 36% галасоў карыстальнікаў. На другім месцы апынулася Італія з 26%.
Акрамя прывабнасці ў сферы гастранамічнага турызму Грузія выйшла на трэцяе месца ў намінацыі "Гарналыжны адпачынак" з 10%, прапусціўшы наперад толькі Швейцарыю (44%) і Аўстрыю (32%). Першае месца ў намінацыі "Экскурсійны адпачынак" заняла Італія, за якую прагаласавалі 45% рэспандэнтаў.
Далей ідуць Францыя (23%) і Вялікабрытанія (19%).
Анлайн-галасаванне праходзіць на сайце часопіса National Geographic Traveler па 15 кастрычніка ўключна.