Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная нумізматыцы, адбудзецца ў Мінску

Падпісацца
У праграме канферэнцыі запланаваны прэзентацыі выставы манет і медалёў "Мінск - 950 гадоў", а таксама нумізматыка-сфрагістычнай серыі "Русь, Літва, Арда".

МІНСК, 4 кас — Sputnik. У Мінску з 5 па 6 кастрычніка адбудзецца VIII Міжнародная нумізматычная канферэнцыя "Захоўваючы мінулае — будуем будучыню", паведамілі Sputnik у прэс-службе Вучэбнага цэнтра Нацбанка.

Нацбанк Беларусі - Sputnik Беларусь
Нацбанк выпускае памятныя манеты "Шлях Скарыны. Вільня"

Больш за 70 удзельнікаў, сярод якіх будуць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, нумізматычных арганізацый, супрацоўнікі музеяў, навуковыя работнікі і калекцыянеры, збяруцца на базе Вучэбнага цэнтра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у Раўбічах.

Арганізатары мерапрыемства чакаюць гасцей з Арменіі, Казахстана, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Славакіі і Украіны.

У праграме канферэнцыі запланаваны прэзентацыі выставы манет і медалёў "Мінск — 950 гадоў", а таксама нумізматыка-сфрагістычнай серыі "Русь, Літва, Арда".

Госці канферэнцыі прымуць удзел у рабоце дзвюх тэматычных секцый: "Гісторыя грашовага звароту" і "Гісторыя фінансавых устаноў". Прадстаўнікі прафесійнай супольнасці выступяць з дакладамі на тэму грашовага звароту ў Беларусі і ў суседніх краінах, узаемадзеяння грашовых сістэм, нумізматычных калекцый, музейных збораў, найноўшай гісторыі цэнтральных банкаў, банкаўскай дзейнасці і эмісійнай практыкі.

Стужка навiн
0