МІНСК, 4 кас — Sputnik. Нобелеўскую прэмію 2017 года ў хіміі атрымалі Жак Дубачот, Ёахім Франк і Рычард Хендэрсан за распрацоўку крыяэлектроннай мікраскапіі, адпаведнае рашэнне абвясцілі ў сераду ў Стакгольме.
Нобелеўскі тыдзень пачаўся з прысуджэння ўзнагарод па фізіялогіі і фізіцы: за вывучэнне цыркадных рытмаў і гравітацыйных хваляў адпаведна. Ужо ў сераду камітэт абвясціў імя лаўрэата ўзнагароды за даследаванні ў галіне хіміі.
Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па хіміі 2017 года сталі швейцарац Жак Дубачот, немец Ёахім Франк і брытанец Рычард Хендэрсан.
Навукоўцы ўзнагароджаны за распрацоўку крыаяэлектроннай мікраскапіі, якая дазваляе вызначаць структуры малекул з высокім разрашэннем — гэтыя тэхналогіі шмат у чым дапамагаюць развіццю хіміі і біялогіі.
Традыцыйна аргкамітэт прэміі апублікаваў адпаведную фатаграфію ў сацыяльных сетках.
Who is receiving a call from Secretary General Göran K. Hansson and Committee Chairman Sara Snogerup Linse? #NobelPrize #Chemistry pic.twitter.com/z2qQN3L4Hx
— Vetenskapsakademien (@vetenskapsakad) 4 октября 2017 г.
Ужо ў чацвер 5 кастрычніка Нобелеўскі камітэт абвесціць імя лаўрэата прэміі па літаратуры, а ў пятніцу — за ўклад ва ўмацаванне міру.