Спадарожніку - 60: у гэты дзень пачалося вывучэнне космасу

© Sputnik / Александр Моклецов / Перайсці ў медыябанкПершы штучны спадарожнік Зямлі
Першы штучны спадарожнік Зямлі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Роўна 60 гадоў таму планета Зямля стала нашмат бліжэй да зорак, 4 кастрычніка 1957 года назаўжды ўвайшло ў гісторыю як пачатак касмічнай эры чалавецтва.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Першы штучны спадарожнік Зямлі быў выведзены на арбіту 4 кастрычніка 1957 года, тады навіна аб велізарным кроку насустрач космасу ў адно імгненне абляцела свет, з'явіўшыся на першых палосах газет, а рускае слова "спутник" і сёння ведаюць многія замежнікі.

Як лятае і што здымае беларускі спадарожнік - Sputnik Беларусь
Відэа
Як лятае і што здымае беларускі спадарожнік

Над стварэннем спадарожніка доўгі час працавала група навукоўцаў і канструктараў на чале з Сяргеем Каралёвым. Запуск ПС-1 быў выкананы з палігона "Цюра-Там", цяпер вядомы касмадром "Байканур".

Сёння такой навіной, вядома, нікога не здзівіш: штучныя спадарожнікі Зямлі запускалі ўжо больш за 70 краін, але тады людзі з усіх канцоў свету старанна глядзелі ў неба, спрабуючы хоць на імгненне ўбачыць той самы "Спадарожнік-1". Так у савецкіх навукоўцаў атрымалася не проста "дагнаць і перагнаць", а стаць першымі з першых.

За апошнія 60 гадоў у космас было запушчана практычна шэсць тысяч спадарожнікаў. Многія з іх усё яшчэ знаходзяцца на арбіце, але не функцыянуюць. Першы спадарожнік спыніў перадаваць сігналы праз 92 дні пасля паспяховага запуску. Ён зрабіў паўтары тысячы віткоў вакол нашай планеты.

У РФ гэты дзень з'яўляецца памятным і штогод адзначаецца як дзень Касмічных войскаў.

У дні, калі на постсавецкай прасторы адзначаецца касмічны юбілей, на шырокія экраны выходзіць расійская стужка "Салют-7". Карціну ў Мінску прадставіла выканаўца галоўнай ролі Марыя Міронава. Яна была ў гасцях у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik.

© Sputnik / Ирина ПетровичМарыя Міронава
Мария Миронова - Sputnik Беларусь
Марыя Міронава

Глядзіце прысвечаную фільму "Салют-7" сустрэчу з актрысай Марыяй Міронавай на Sputnik >>

Стужка навiн
0