Восень прыйшла: сіноптыкі абяцаюць цэлы дзень у сераду дажджы

© PexelsКроплі дажджу
Кроплі дажджу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На гэтым тыдні тэмпература паветра некалькі дзён апускалася ніжэй +8°С, у сувязі з чым у краіне пачалі ўключаць ацяпленне.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Сырое і халаднаватае надвор'е будзе ў Беларусі ў сераду 4 кастрычніка, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Кот на батарэе ацяплення - Sputnik Беларусь
У Мінску пачынаюць уключаць цяпло ў школах і бальніцах

На гэтым тыдні тэмпература паветра некалькі дзён апускалася ніжэй +8°С, у сувязі з чым у краіне пачалі ўключаць ацяпленне.

"Чакаецца воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны ў сераду пройдуць дажджы", — сказалі ў Гідрамеце.

Па дадзеных сіноптыкаў, максімальная тэмпература паветра ўдзень у Беларусі складзе ад +9 да +15°С.

У Мінску, паводле звестак Гідрамета, раніцай пройдзе дождж, у другой палове — кароткачасовы дождж, а паветра прагрэецца да +11..+13°С.

Стужка навiн
0