МІНСК, 5 кас — Sputnik. Ацяпленне ўжо ўключана ва ўсіх сацыяльных аб'ектах Мінска, паведамілі Sputnik у чацвер у "Мінскэнерга".
Ацяпляльны сезон стартаваў у Беларусі 3 кастрычніка, цяпло пачалі атрымліваць спажыўцы "першай катэгорыі": дзіцячыя садкі, школы, лякарні і паліклінікі.
Па стане на вечар чацвярга, у Мінску ўжо 100% сацыяльных аб'ектаў атрымліваюць ацяпленне. Таксама цалкам "сагрэтыя" Барысаў, Маладзечна, Вілейка, Жодзіна і многія іншыя гарады.
У некаторых гарадах ужо вырашана даваць ацяпленне і ў кватэры. Так, у Жодзіна і ў Вілейцы ў 30% кватэр ужо падаюць ацяпленне, у Маладзечне — у кожную трэцюю, а ў Слуцку батарэі грэюць ужо ў 70% жыхароў.
Улады Мінска пакуль не прынялі рашэння аб уключэнні ацяплення ў жылым фондзе. Для гэтага неабходна, каб на працягу пяці дзён запар сярэднясутачная тэмпература паветра была на ўзроўні восем і ніжэй градусаў.