Ацяпленне ў дамах Мінска ўключаць толькі на наступным тыдні

© PixabayКот на батарэе ацяплення
Кот на батарэе ацяплення - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Чыноўнікі мяркуюць, што ацяпленне жылога фонду пачнецца з панядзелка ці аўторка.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Ацяпленне ў жылых дамах Мінска ўключаць толькі на наступным тыдні, заявіў у пятніцу кіраўнік гарадскога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Ігар Тур падчас нарады па ўтрыманні і добраўпарадкаванні горада.

Ацяпляльны сезон для сацыяльных аб'ектаў стартаваў у Мінску і іншых рэгіёнах Беларусі ўжо ў пачатку гэтага тыдня, аднак з уключэннем ацяплення для кватэр чыноўнікі не спяшаюцца.

Згодна з дзейным заканадаўствам, для ўключэння ацяплення ў жылым фондзе неабходна, каб на працягу пяці дзён сярэднясутачная тэмпература паветра складала восем і менш градусаў цяпла. Зрэшты, нягледзячы на халаднаватае надвор'е, да дзевятага кастрычніка ацяпленне наўрад ці ўключаць.

Батарэя ацяплення - Sputnik Беларусь
Ацяпленне ўключылі ва ўсіх сацыяльных аб'ектах Мінска

"Мяркуецца, што ўжо з панядзелка-аўторка пачнецца ацяпленне жылога сектара сталіцы", — заявіў у пятніцу Тур, яго словы прыводзіць агенцтва "Минск-новости".

Ацяпленне неабходна падключаць планамерна і з паступовай напрацоўкай сеткавай вады — для правільнага ўключэння ўсіх сістэм. Поўнае ж ўключэнне ацяплення ў дамах сталіцы адбудзецца на працягу пяці дзён.

Так, раней ацяпленне атрымаюць дома, размешчаныя бліжэй да крыніц цяпла. Тыя, чые дамы далей — атрымаюць некалькі пазней.

У бліжэйшыя выхадныя ў Мінску плануецца халаднаватае надвор'е: ноччу тэмпература паветра складзе каля +4 градусаў, днём — да +11.  

Стужка навiн
0