Акунін напісаў апошні раман пра Эраста Фандорына

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкПісьменнік Барыс Акунін
Пісьменнік Барыс Акунін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Выхад рамана "Прыгоды Эраста Фандорына" запланаваны на восьмае лютага 2018 года - у 20-ю гадавіну публікацыі рамана "Азазэль" - першай кнігі з цыклу пра прыгоды Фандорына.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. Расійскі пісьменнік Барыс Акунін паведаміў, што завяршыў працу над апошняй кнігай цыклу "Прыгоды Эраста Фандорына".

Кнігі Віктара Пелевіна ў продажы - Sputnik Беларусь
Крытыкі ацанілі новую кнігу Пялевіна

"Апавяшчаю ўсіх зацікаўленых асобаў, што сёння, 8 чысла дзясятага месяца 29 года эпохі Хайсэй скончыў апошнюю кнігу серыі "Прыгоды Эраста Фандорына", — напісаў Акунін на сваёй старонцы ў Facebook.

Пісьменнік адзначыў, што перад тым, як кніга выйдзе ў свет, трэба будзе яшчэ шмат зрабіць. "Наперадзе яшчэ шмат працы — рэдактура, лоўля "блох", афармленне, карэктура, але гэта ўжо тэхніка", — заўважыў ён.

Выхад рамана "Прыгоды Эраста Фандорына" запланаваны на восьмае лютага 2018 года — у 20-ю гадавіну публікацыі рамана "Азазэль" — першай кнігі з цыклу пра прыгоды Фандорына.

Стужка навiн
0