Музей-фабрыка елачных цацак адкрыўся ў Мінску

© PixabayЕлачная цацка
Елачная цацка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Экспазіцыя музея ацэньваецца ў 800 тысяч долараў, кошт самай дарагой цацкі – $7 тысяч.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. На 5 паверсе Galleria Minsk адкрыўся першы музей-фабрыка елачных цацак. Майстры тут будуць распісваць, рэзаць, ляпіць і рыхтавацца да святаў прама на вачах у наведвальнікаў.

На выставе прадстаўлены навагоднія цацкі з Афрыкі, калекцыя Дзядоў Марозаў розных "нацыянальнасцяў", крафтавыя цацкі з дрэва і шкла, шар-рэкардсмен Кнігі Рэкордаў Гінеса, савецкая класіка, механічны калядны гарадок для дзяцей.

На выставе віртуальнай рэальнасці - Sputnik Беларусь
Выстава дапоўненай і віртуальнай рэальнасці адкрыецца ў Мінску

На выставе прадстаўлена каля 1000 экспанатаў, а шлях для наведвальнікаў складае 500 метраў. Многія з экспанатаў інтэрактыўныя — гэта значыць удзельнічаць, граць, чапаць, фатаграфаваць можна і трэба. Прапануюць купіць упрыгажэнні ручной працы — у кошт квітка ўключана зніжка на куплю ў краме музея-фабрыкі.

Кожны наведвальнік можа ўзяць удзел у майстар-класе па роспісу шкляной елачнай цацкі пад кіраўніцтвам мастака фабрыкі (за дадатковую плату — 8 рублёў).

Кошт увахода на выставу — ад 5 да 7 рублёў. 

Стужка навiн
0