МІНСК, 9 кас — Sputnik. СМІ паведамляюць, што Асацыяцыя беларусаў Швейцарыі плануе ўстанавіць у швейцарскім горадзе Залатурне помнік Тадэвушу Касцюшку.
На помніку планавалася ўсталяваць шыльду з надпісам — "Выдатнаму сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў" на беларускай і нямецкай мове.
Супраць такой шыльды выступіў польскі бок у асобе польскага дыпламата. Мэр швейцарскага горада праз ультыматыўнае стаўленне польскага боку быў вымушаны прыняць іх умовы.
Замест плануемага тэксту на шыльдзе будзе напісана — "Пастаўлены Асацыяцыяй беларусаў Швейцарыі ў 2017 годзе".
Такім чынам польскі бок прымусіў цалкам праігнараваць той факт, што Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і лічыў яе сваёй радзімай.
Начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык выказаўся на гэты конт такім чынам, што беларускі бок высвятляе ўсе абставіны, звязаныя з устаноўкай помніку Касцюшку.
Часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі павінен сустрэцца з мэрам Залатурна. Пра гэта пазней будзе падрабязна паведамлена.
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 у Слонімскім павеце, памёр 15 кастрычніка 1817 у швейцарскім Залатурне.