Сілічы ўвайшлі ў тройку найлепшых гарналыжных курортаў СНД

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкЗакрыццё зімовага сезона ў гарналыжным комплексе "Сілічы", архіўнае фота
Закрыццё зімовага сезона ў гарналыжным комплексе Сілічы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся дадзеныя пра раннія браніраванні, зробленыя расійскімі турыстамі ў інтэрнэце.

МІНСК, 10 кас — Sputnik. Лепшым гарналыжным курортам СНД стаў казахстанскі Шымбулак, аб гэтым паведамляецца ў даследаванні расійскага аналітычнага агенцтва "ТурСтат".

Пры складанні рэйтынгу ўлічваліся дадзеныя пра раннія браніраванні, зробленыя расійскімі турыстамі ў інтэрнэце.

Старажытны абрад Цягнуць Каляду на дуба - Sputnik Беларусь
Беларусь уваходзіць у тройку лепшых краін для гастранамічнага турызму

Адзначаецца, што дзень адпачынку ў Шымбулаке абыйдзецца ў 100 долараў.

На другім месцы рэйтынгу значыцца Шахдаг (Азербайджан), на трэцім — Сілічы (Беларусь).

Таксама ў топ-10 увайшлі Цахкадзор (Арменія), Чымган (Узбекістан), Каракол (Кыргызстан), Лагойск (Беларусь), Туфандаг (Азербайджан), "Алтайскія Альпы" (Казахстан) і "Якуцкія горы" (Беларусь).

Танней за ўсё абыйдзецца адпачынак у Каракол (70 долараў у суткі), даражэй — у Шымбулаке.

Стужка навiн
0