"Дэкрэт" для тат хочуць замацаваць у працоўным кодэксе

CC BY 2.0 / Colin Bowern / Say ahhhhh!Тата з маленькім дзіцяці
Тата з маленькім дзіцяці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Будуць улічаны ў заканадаўстве і пажаданні людзей "з сямейнымі абавязкамі" па развіцці гнуткіх формаў занятасці.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Бацькоўскі адпачынак пры нараджэнні дзіцяці будзе замацаваны ў новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса, заявіў у сераду журналістам намеснік кіраўніка Мінпрацы і сацабароны Аляксандр Румак.

Адпачынак па дагляду за дзяцьмі для бацькоў уведзены ў многіх краінах Еўропы ўжо не першы год, а ў Швецыі падобная практыка распаўсюджаная ўжо каля трох дзесяцігоддзяў. Чыноўнікі падобную норму вырашылі замацаваць і ў беларускім ПК.

"Лічу, што гэта будзе добрая дапамога для мамы і пасля нараджэння маляняці", — сказаў Румак у сераду.

Маці і дзіця, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Тыдзень маці распачаўся 9 кастрычніка

Аб магчымым тэрміне "дэкрэтнага адпачынку" для мужчын і ўмовы яго прадастаўлення пакуль у Мінпрацы падрабязнасцяў не распавялі. Аднак раней чыноўнікі выказваліся за падобную ініцыятыву і прадастаўленне невялікага адпачынку бацькам. 

Падтрымлівалі ініцыятыву і эксперты. Так, у прэс-цэнтры Sputnik старшыня праўлення МГА "Гендарныя перспектывы" Ірына Альхоўка назвала адсутнасць дэкрэтнага адпачынку для мужчын праблемай.

"У таты ёсць яшчэ выхаваўчая роля. Яшчэ ў савецкі час быў тэрмін "адсутны бацька", калі тата ў сям'і часта адсутнічае з прычыны занятасці на працы, хоць ён ёсць. Гэта не спрыяе таму, каб у дзіцяці па-за залежнасці ад яго полу сфармавалася разуменне ролі аднаго з бацькоў", — распавяла Альхоўка.

Магчымасць увядзення дэкрэтнага адпачынку для мужчын разглядаецца ўжо некалькі гадоў. Акрамя іншага, чыноўнікі прапаноўвалі зрабіць яго абавязковым для бацькоў — каб некаторы час яны маглі дапамагаць маці сваіх дзяцей.     

Стужка навiн
0