Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ) абвясціла аб павышэнні мінімальных коштаў на алкаголь мацункам звыш 28%, рашэнне ўступае ў сілу з 11 кастрычніка гэтага года. Эканамічны і палітычны эксперт, загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прафесар Сяргей Кізіма распавёў радыё Sputnik Беларусь аб прычынах павышэння коштаў на алкаголь.
"Што тычыцца алкагольнай і тытунёвай палітыкі, тут мы нікуды не падзенемся, мы жывём у цэнтры Еўропы, а Еўропа змагаецца з алкагалізмам, змагаецца з курэннем. Вылечыць алкаголіка — дарагое задавальненне! Перасадзіць яму печань? Колькасць ДТЗ зніжаецца, колькасць выпадковых смерцяў зніжаецца, здабыць донарскі орган становіцца вялікай праблемай, таму ў цывілізаваным свеце павышэння коштаў на алкаголь — устойлівы трэнд", — кажа Кізіма.
У мінулы раз моцныя спіртныя напоі ў Беларусі даражэлі ў 2011 годзе.
Каментар загадчыка кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прафесара Сяргея Кізімы слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.