МІНСК, 11 кас — Sputnik. Выстава "Плакаты савецкай эпохі" адкрыецца ў гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў 12 кастрычніка, паведамілі Sputnik у Гомельскім аблвыканкаме.
У экспазіцыі прадставяць плакаты 50-70-х гадоў ХХ стагоддзя вядомых мастакоў-графікаў. У іх ліку — працы аднаго з заснавальнікаў савецкага палітычнага плаката Віктара Дэні, графікаў і плакатыстаў Віктара Карэцкага, Ніны Ватолінай і іншых аўтараў.
Прапагандысцкія і агітацыйныя плакаты з'яўляюцца не толькі арыгінальнымі мастацкімі творамі графічнага мастацтва савецкай эпохі, з часам яны набылі значэнне ўнікальных гістарычных дакументаў.
"Мастацтва плаката было даступна шырокім масам, яго вобразы разумеў кожны, а кароткі тэкст-лозунг, які суправаджаў малюнак, быў лімітава лаканічны і лёгка запамінаўся", — адзначылі арганізатары.
На выставе ў Гомелі можна будзе ўбачыць як даволі папулярныя плакаты, так і малавядомыя працы.
Экспазіцыя стане часткай праекта музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля "Рэвалюцыя. 100 гадоў". Выстава будзе працаваць да сярэдзіны лістапада.