Шэдэўры Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі прадставяць у Кітаі

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны мастацкі музей Беларусі
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Жывапісныя работы пэндзля беларускіх і рускіх мастакоў ХIХ–ХХI стагоддзяў будуць экспанавацца ў Пекіне.

МІНСК, 12 кас — Sputnik. У Нацыянальным мастацкім музеі Кітая 24 кастрычніка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё дзвюх выстаў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, паведамілі Sputnik арганізатары.

Кірыл Руды падчас наведвання Цэнтра вывучэння Беларусі - Sputnik Беларусь
Фотафакт: як выглядае Цэнтр вывучэння Беларусі ў Пекіне

"Выстава "Шэдэўры Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь", прысвечаная 25-годдзю з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларусью і Кітаем, і "Выстава беларускай скульптуры Сяргея Селіханава і Канстанціна Селіханава", — дадалі ў музеі.

Экспазіцыю выставы "Шэдэўры Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь" складуць 57 жывапісных работ з калекцыі беларускага мастацтва ХIХ-ХХI стагоддзяў і рускага мастацтва канца ХIХ — пачатку ХХ стагоддзя. Гэты сумесны выставачны праект закліканы пазнаёміць жыхароў і гасцей Пекіна з выдатнымі палотнамі знакамітых майстроў рускага і беларускага мастацтва. Трохчасткавая структура выставачнага праекта дасць магчымасць убачыць узаемасувязі рускага і беларускага мастацтва, паказаць асаблівасці развіцця беларускага мастацтва ў кантэксце традыцый і сучаснасці, з'явіцца прыкладам актыўнага творчага дыялогу майстроў розных пакаленняў, розных мастацкіх традыцый і стылявых інтарэсаў.

На экспазіцыі будуць прадстаўлены работы такіх знакамітых майстроў рускага мастацтва, як І. Рэпіна, І. Левітана, І. Шышкіна, І. Крамскога, В. Сярова, Б. Кустодзіева; творы класікаў беларускага мастацтва ХIХ-ХХ стагоддзяў — І. Хруцкага, В. Бялыніцкага-Бірулі, С. Жукоўскага, М. Савіцкага, Г. Вашчанкі, М. Данцыга, В. Грамыкі, П. Масленікава, А. Кішчанкі, У. Стэльмашонка; работы сучасных беларускіх мастакоў У. Тоўсціка, В. Сумарава, В. Шкарубы, С. Катковай, І. Бархаткова, В. Касцючэнкі.

Кніга Прымаўкі ды прыказкі - мудрай мовы прывязкі - Sputnik Беларусь
Кітайцаў навучаць беларускім прыказкам і прымаўкам

"Прадстаўленыя ў экспазіцыі творы беларускіх жывапісцаў перадаюць непаўторны каларыт, духоўную змястоўнасць і эмацыянальнасць нашага выяўленчага мастацтва, паказваюць пераемнасць вялікіх традыцый і нацыянальную адметнасць культуры Беларусі. Гэта выстава стане важнай гістарычнай і культурнай падзеяй для ўсёй рэспублікі. Мастацкі праект пацвярджае, што нацыянальная школа жывапісу з'яўляецца поліфанічным феноменам, здольным інтэграваць любыя праявы творчай энергіі і нараджаць пры гэтым абсалютна новыя пластычныя ідэі", — упэўнены арганізатары выставачнага праекту.

Да выставы падрыхтаваны аднайменны альбом "Шэдэўры Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь".

У экспазіцыі "Выставы беларускай скульптуры Сяргея Селіханава і Канстанціна Селіханава" будзе прадстаўлена 115 твораў скульптуры і 16 твораў жывапісу і графікі Сяргея Селіханава і Канстанціна Селіханава са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Бялыніцкага раённага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і калекцыі сям'і мастака Сяргея Селіханава — дачкі Наталлі і ўнука Канстанціна.

"З дапамогай гэтых выстаў кітайскі народ зможа пазнаёміцца з беларускім мастацтвам, а наша супрацоўніцтва падымецца на новы ўзровень і створыць трывалую аснову для далейшых культурных кантактаў", — рэзюмавалі ў мастацкім музеі Беларусі.

Стужка навiн
0