Фота

Навагодні настрой у кастрычніку: адкрыўся музей елачных цацак

Падпісацца
Яйкі Фабержэ, "Цэпелін" і шар для Папы Рымскага - у гандлёвым цэнтры Galleria можна бясплатна паглядзець на калекцыю цацак у тысячу асобнікаў і самастойна размаляваць шар для елкі.

"А вось і не ранавата", — разумее кожны, хто заходзіць у экспазіцыйную прастору музея елачных цацак. У асяроддзі елак і цацак з розных краін навагодні настрой наведвае і ў кастрычніку, калі самы час збіраць каштаны, а не ставіць елкі.

У мінскім музеі елачнай цацкі можна паглядзець на шар, што некалі ўпрыгожваў елку на венскім балі і набыты на адным з кірмашоў Будапешта. Побач — стэнд з цацкамі з ЗША, Паўночнай Карэі і Ірана, якія наўмысна размясцілі побач. Так вырашылі паказаць, што святы аб'ядноўваюць нягледзячы на палітычныя спрэчкі. А непадалёк размясцілася палічка з узорамі старадаўняй ёлачнай моды Германіі — тут ёсць нават шкляныя выявы кайзераў. У калекцыі ёсць таксама копія самай вялікай зробленай уручную ёлачнай цацкі-шара, якую падарылі Папу Яну Паўлу II.

Уладальнік калекцыі цацак Андрэй Бягун распавёў, што агульны кошт калекцыі можа быць ацэнены і ў мільён долараў, але прадаваць ён пакуль яе не гатовы. Сам ён наведаў ужо пяцьдзесят дзве краіны. І з кожнага падарожжа імкнецца прывозіць з сабой цацку, у выніку калекцыя налічвае ўжо некалькі тысяч асобнікаў. У музеі выстаўлена толькі частка з іх, але і гэтага дастаткова, каб залюбавацца каляднай модай розных краін свету і зрабіць шмат адкрыццяў. Вось, напрыклад, у афрыканскіх краінах калядныя статуэткі вешчуноў цемнаскурыя. А немцы вешалі на елку дырыжабль "Цэпелін".

Захапленне калекцыянаваннем цацак перарасло ў бізнэс. Нагледзеўшыся на розныя калядныя традыцыі замежжа, Андрэй адкрыў фабрыку ёлачных цацак "Грай", якая ўпершыню з часоў Савецкага Саюза вярнула ў Беларусь вытворчасць ёлачных упрыгожванняў, прычым традыцыйна беларускіх. Нават футра Дзеда Мароза зроблена з мясцовага лёну.

Якія цацкі можна паглядзець у музеі і ўпрыгожваюць елкі жыхары розных краін свету, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.    

© Sputnik / Виктор ТолочкоМузей ёлачных цацак пачаў працаваць у гандлёвым цэнтры Galleria.
Музей ёлачных цацак пачаў працаваць у гандлёвым цэнтры Galleria - Sputnik Беларусь
1/17
Музей ёлачных цацак пачаў працаваць у гандлёвым цэнтры Galleria.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСярод елак і цацак з розных краін навагодні настрой наведвае і ў кастрычніку.
Сярод елак і цацак з розных краін навагодні настрой наведвае і ў кастрычніку - Sputnik Беларусь
2/17
Сярод елак і цацак з розных краін навагодні настрой наведвае і ў кастрычніку.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКалекцыя ўключае шары, распісаныя рэпрадукцыямі вядомых карцін.
Калекцыя ўключае шары, распісаныя рэпрадукцыямі вядомых карцін. - Sputnik Беларусь
3/17
Калекцыя ўключае шары, распісаныя рэпрадукцыямі вядомых карцін.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУладальнік калекцыі цацак Андрэй Бягун распавёў, што агульны кошт калекцыі можа быць ацэнены і ў мільён долараў, але прадаваць ён пакуль яе не гатовы.
Уладальнік калекцыі цацак Андрэй Бягун распавёў, што агульны кошт калекцыі можа быць ацэненая і ў мільён даляраў, але прадаваць ён пакуль яе не гатовы. - Sputnik Беларусь
4/17
Уладальнік калекцыі цацак Андрэй Бягун распавёў, што агульны кошт калекцыі можа быць ацэнены і ў мільён долараў, але прадаваць ён пакуль яе не гатовы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗахапленне калекцыянаваннем цацак перарасло ў бізнес - Андрэй адкрыў фабрыку ёлачных цацак.
Захапленне калекцыянаваннем цацак перарасло ў бізнес - Андрэй адкрыў фабрыку ёлачных цацак. - Sputnik Беларусь
5/17
Захапленне калекцыянаваннем цацак перарасло ў бізнес - Андрэй адкрыў фабрыку ёлачных цацак.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗ кожнага падарожжа калекцыянер імкнецца прывозіць з сабой цацку, у выніку калекцыя налічвае ўжо некалькі тысяч асобнікаў.
З кожнага падарожжа калекцыянер імкнецца прывозіць з сабой цацку, у выніку калекцыя налічвае ўжо некалькі тысяч асобнікаў. - Sputnik Беларусь
6/17
З кожнага падарожжа калекцыянер імкнецца прывозіць з сабой цацку, у выніку калекцыя налічвае ўжо некалькі тысяч асобнікаў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГаландскія цацкі – гэта масіўныя шары, роспіс якіх вельмі нагадваюць гжэль, і невялікія каляровыя статуэткі.
Галандскія цацкі – гэта масіўныя шары, роспіс якіх вельмі нагадваюць гжэль, і невялікія каляровыя статуэткі. - Sputnik Беларусь
7/17
Галандскія цацкі – гэта масіўныя шары, роспіс якіх вельмі нагадваюць гжэль, і невялікія каляровыя статуэткі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ музеі выстаўлена толькі частка з іх, але і гэтага дастаткова, каб залюбавацца каляднай модай розных краін свету і зрабіць шмат адкрыццяў.
У музеі выстаўлена толькі частка з іх, але і гэтага дастаткова, каб залюбавацца каляднай модай розных краін свету і зрабіць шмат адкрыццяў. - Sputnik Беларусь
8/17
У музеі выстаўлена толькі частка з іх, але і гэтага дастаткова, каб залюбавацца каляднай модай розных краін свету і зрабіць шмат адкрыццяў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНямецкая елачныя цацка ў выглядзе дырыжабля "Цэпелін".
Нямецкая елачныя цацка ў выглядзе дырыжабля Цэпелін. - Sputnik Беларусь
9/17
Нямецкая елачныя цацка ў выглядзе дырыжабля "Цэпелін".
© Sputnik / Виктор ТолочкоЕлачныя цацкі часоў кайзераўскай Германіі.
Елачныя цацкі часоў кайзераўскай Германіі. - Sputnik Беларусь
10/17
Елачныя цацкі часоў кайзераўскай Германіі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСярод елачных цацак - велізарная калекцыя самых розных Санта Клаусаў і Дзядоў Марозаў.
Сярод елачных цацак - велізарная калекцыя самых розных Санта Клаусаў і Дзядоў Марозаў. - Sputnik Беларусь
11/17
Сярод елачных цацак - велізарная калекцыя самых розных Санта Клаусаў і Дзядоў Марозаў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКопія самага вялікага елачнага шара, створанага не машынай, а ўручную.
Копія самага вялікага елачнага шара, створанага не машынай, а ўручную. - Sputnik Беларусь
12/17
Копія самага вялікага елачнага шара, створанага не машынай, а ўручную.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНавагодняя атмасфера імгненна паглынае наведвальнікаў, асабліва дзяцей.
Навагодняя атмасфера імгненна паглынае наведвальнікаў, асабліва дзяцей. - Sputnik Беларусь
13/17
Навагодняя атмасфера імгненна паглынае наведвальнікаў, асабліва дзяцей.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКалядныя статуэткі вешчуноў у калекцыі Андрэя Бегуна - з самых розных краін свету, нават з Афрыкі.
Калядныя статуэткі вешчуноў у калекцыі Андрэя Бегуна - з самых розных краін свету, нават з Афрыкі. - Sputnik Беларусь
14/17
Калядныя статуэткі вешчуноў у калекцыі Андрэя Бегуна - з самых розных краін свету, нават з Афрыкі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЕлачныя цацкі ў яйках Фабержэ.
Елачныя цацкі ў яйках Фабержэ. - Sputnik Беларусь
15/17
Елачныя цацкі ў яйках Фабержэ.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЦацкі польскай фабрыкі не саступаюць па прыгажосці ювелірным вырабам.
Цацкі польскай фабрыкі не саступаюць па прыгажосці ювелірным вырабам. - Sputnik Беларусь
16/17
Цацкі польскай фабрыкі не саступаюць па прыгажосці ювелірным вырабам.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ Музеі можна бясплатна паглядзець на калекцыю цацак у тысячу асобнікаў і самастойна размаляваць шар для елкі.
У Музеі можна бясплатна паглядзець на калекцыю цацак у тысячу асобнікаў і самастойна размаляваць шар для елкі. - Sputnik Беларусь
17/17
У Музеі можна бясплатна паглядзець на калекцыю цацак у тысячу асобнікаў і самастойна размаляваць шар для елкі.
Стужка навiн
0