МІНСК, 16 кас — Sputnik. Еўрапейскі вяшчальны саюз паведаміў беларускаму боку, што Беларусь у лістападзе 2018 года ізноў прыме дзіцячае "Еўрабачанне". Дадзеная інфармацыя была агучана эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1".
Ужо вядома пляцоўка, на якой пройдзе конкурс — гэта "Мінск-Арэна".
Як паведамілі Sputnik у прэс-службе тэлеканала, на думку кіруючай групы конкурсу, заяўка Белтэлерадыёкампаніі прызнана лепшай, і ў выніку Беларусь становіцца гаспадыняй дзіцячага "Еўрабачання-2018".
Беларусь ужо мае вопыт правядзення дадзенага прэстыжнага форуму. Еўрапейскі вяшчальны саюз высока ацаніў узровень падрыхтоўкі і арганізацыі дзіцячага "Еўрабачання" ў Мінску ў 2010 годзе, сказалі ў прэс-службе.
Там нагадалі, Беларусь удзельнічае ў Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне" з моманту яго заснавання — з 2003 года. Першай беларускай удзельніцай была Вольга Сацюк, якая заняла чацвёртае месца. На рахунку Беларусі дзве перамогі: у 2005 годзе конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007 — Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". У мінулым годзе Аляксандр Мінёнак заняў сёмае месца.
На дзіцячым "Еўрабачанні-2017", фінал якога пройдзе 26 лістапада ў сталіцы Грузіі, Беларусь прадставіць Хелена Мерааі з песняй "Я самая".