МІНСК, 17 кас — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вера Лапко (167-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў другі круг Кубка Крамля, які ў гэтыя дні праходзіць у Маскве, паведамляе Sputnik.
У аўторак беларуская спартсменка ў двух сэтах узяла верх над бельгійскай тэнісісткай Марынай Занеўскай (119) — 6:2, 6:3. Паядынак доўжыўся адну гадзіну 14 хвілін.
Наступнай саперніцай Лапко стане пераможца пары Караліна Плішкава (Чэхія, 59) — Дар'я Гаўрылава (Аўстралія, 22).
Акрамя таго, сёння Лапко трэба будзе яшчэ раз выйсці на корт, але ўжо ў парным разрадзе. Разам з расіянкай Анастасіяй Патапавай яна згуляе супраць Алісіі Расольскай з Польшчы і Алы Кудраўцавай з Расіі.
Напярэдадні яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (100) выйшла ў другі круг спаборніцтваў, дзе яна сустрэнецца з францужанкай Крысцінай Младзенавіч (13).