Прэм’ера фільма "Віктар Тураў. Дыханне жыцця" адбудзецца ў Магілёве

© Photo : из архива Е. ТуровойВіктар Тураў
Віктар Тураў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У аснове сюжэту ляжыць гісторыя пра жыццё і творчасць выдатнага беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі і СССР, фільмы якога ўвайшлі ў залаты фонд беларускага і сусветнага кінамастацтва.

МІНСК, 18 кас — Sputnik. Дні кіно "Тураўская восень", прысвечаныя памяці вядомага беларускага кінарэжысёра Віктара Турава, пройдуць 23-25 кастрычніка ў Магілёве, пра гэта паведамілі Sputnik у прэс-службе Магілёўскага аблвыканкама.

Рэжысёр Алена Турава - Sputnik Беларусь
Радыё
Алена Турава: бацька ўсё жыццё марыў зняць фільм пра пасляваенны час

Мерапрыемства традыцыйна праводзяць у родным горадзе майстра ў апошні тыдзень кастрычніка. 25 кастрычніка 2017 года яму споўніўся б 81 год.

У час Дзён кіно ў гарадскіх кінатэатрах адбудуцца прэм'ерныя паказы фільма "Віктар Тураў. Дыханне жыцця".

"Рэжысёрам стужкі стаў Яўген Сецько, аператарам — Аляксандр Уласаў, а сцэнар напісаў вучань майстры Аляксандр Анісімаў. Адна з рэжысёрскіх работ апошняга — карціна "Сляды на вадзе" да 100-годдзя беларускай міліцыі", — распавялі ў прэс-службе.

"Віктар Тураў. Дыханне жыцця" — 26-хвілінная дакументальная стужка "Беларусьфільма". У аснове сюжэту ляжыць гісторыя пра жыццё і творчасць выдатнага беларускага кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі і СССР, фільмы якога ўвайшлі ў залаты фонд беларускага і сусветнага кінамастацтва.

Віктар Тураў з дачкой Аленай - Sputnik Беларусь
Алена Турава: прозвішча бацькі не было для мяне "ліфтам"

"Таксама ў фармаце мерапрыемствы ў кінатэатрах горада пройдуць рэтраспектыўныя паказы шасці фільмаў Віктара Турава: "Праз могілкі", "Я родам з дзяцінства", "Людзі на балоце", "Высокая кроў", "Чорны бусел", "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях", — дадалі ў прэс-службе.

Завершыцца "Тураўская восень" 25 кастрычніка.

Віктар Тураў нарадзіўся ў Магілёве 25 кастрычніка 1936 г. Свой шлях у мастацтва ён пачынаў на кінастудыі "Беларусьфільм", куды прыйшоў у 1959 годзе. Міжнароднае прызнанне Віктар Тураў атрымаў у 1965-м пасля стварэння свайго першага поўнаметражнага фільма "Праз могілкі" паводле аповесці Паўла Ніліна. За 37 гадоў творчага жыцця рэжысёр і сцэнарыст Віктар Тураў стварыў 26 фільмаў, многія з якіх адзначаны ўзнагародамі самых прэстыжных кінафэстаў. Так, мастацкі фільм "Праз могілкі" рашэннем ЮНЕСКА ў 1994 годзе занесены ў спіс 100 лепшых фільмаў свету. У 1995 годзе Віктар Тураў увайшоў у лік 50 самых вядомых кінематаграфістаў свету, што сведчыць пра высокую ацэнку творчасці і прафесіяналізму беларускага кінарэжысёра.

У абласным цэнтры на фасадзе кінатэатра "Радзіма" 29 кастрычніка 2003 года была адкрыта памятная дошка Віктару Тураву. У Магілёве ёсць вуліца, названая ў яго гонар. Дні кіно, прысвечаныя беларускаму кінарэжысёру і сцэнарысту, народнаму артысту Беларусі (1979) і СССР (1986), лаўрэату Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996, пасмяротна) праходзяць у горадзе на Дняпры з 2001 года.

Стужка навiн
0