Відэа

Кніжныя святыні з усёй Еўропы прыехалі ў Мінск

Падпісацца
Арыгіналы Гутэнберга, Скарыны, першая друкаваная кніга на кірыліцы і іншыя ўнікальныя выданні прадстаўлены на выставе "Францыск Скарына і яго эпоха". Глядзіце на відэа эксклюзіўную экскурсію Sputnik па выставе.

У Беларусі ўпершыню праходзіць такая маштабная міжнародная кніжная выстава. Прымеркавана яна да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

У Мінску прэзентавалі копію варштата часоў Францыска Скарыны - Sputnik Беларусь
Відэа
У Мінску прэзентавалі копію варштата часоў Францыска Скарыны

"На выставе можна ўбачыць фрагмент арыгінальнай Бібліі Іагана Гутэнберга, 61 арыгінальную кнігу Францыска Скарыны", — распавёў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.

У Беларусі няма арыгінальных карцін Сандра Бацічэлі, але на выставе можна ўбачыць адно з першых выданняў "Боскай камедыі", для якой ён рабіў малюнкі.

Па словах намесніка дырэктара, на выставе можна ўбачыць кнігу, дзе верагодна Скарына намаляваў сябе ў атачэнні чэскіх каралёў.

Алесь Суша адзначыў, што ў Беларусь таксама прыехала першая кніга выдадзеная кірылічным шрыфтом. Асобнае месца займае выданне граматыкі Лаўрэнція Зізанія, якое захавалася неверагодным чынам. Яго кнігі выкарыстоўваліся для пачатковай адукацыі і таму літаральна былі зацёрты да дзірак і амаль не захаваліся да нашага часу.

Замдырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша - Sputnik Беларусь
Відэа
Скарына даў старт кніжнай традыцыі ў Беларусі, Расіі і Украіне

У нацыянальнай бібліятэцы на 1500 кв. м сабраны першадрукі з усёй Еўропы. Унікальны асобнік кнігі з ананімнай друкарні ў Маскве, якая апярэдзіла рускага першадрукара Івана Фёдарава.

Знакамітая Брэсцкая біблія і першыя газеты на беларускай мове. Усе гэтыя кнігі і выданні сабраныя на адной выставе ўпершыню.

Глядзіце на відэа Sputnik як выглядаюць кніжныя рарытэты і выдавецкія славутасці.

Стужка навiн
0