МІНСК,19 кас — Sputnik. Беларуская тэнісістка Вера Лапко (№ 167 рэйтынгу WTA) пацярпела паражэнне ў чвэрцьфінальным паядынку Кубка Крамля, прызавы фонд якога складае амаль 800 тысяч долараў, паведамляе Sputnik.
У чацвер беларуска выйшла на корт супраць румынскай спартсменкі Ірыны-Камеліі Бегу (56). Сустрэча завяршылася з лікам — 3:6, 6:4, 5:7. Суперніцы правялі на корце две гадзіны 23 хвіліны.
За выхад у фінал Бегу паспрачаецца з расіянкай Дар'яй Касаткінай (28), якая раней у двух сэтах перамагла беларуску Аляксандру Сасновіч.
Сёння павінны вызначыцца яшчэ дзве ўдзельніцы 1/2 фіналу. У чвэрцьфінальных паядынках сыдуцца Алізе Карнэ(Францыя) — Наталля Віхлянцава (Расія), Юлія Гергес (Германія) — Леся Цурэнка (Украіна).