Сасновіч і Лапко выйшлі ў чвэрцьфінал Кубка Крамля

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкАляксандра Сасновіч на Кубку Крамля
Аляксандра Сасновіч на Кубку Крамля - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кубак Крамля праходзіць з 16 па 21 кастрычніка ў Маскве, яго прызавы фонд складае 790 208 долараў.

МІНСК, 19 кас — Sputnik. Беларускія спартсменкі Вера Лапко і Аляксандра Сасновіч сталі чвэрцьфіналісткамі Кубка Крамля.

Вера Лапко, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Беларуска Вера Лапко выйшла ў другі круг Кубка Крамля

У сераду, 18 кастрычніка, Лапко ў матчы супраць прадстаўніцы Аўстраліі Дар'і Гаўрылавай выйграла першы сэт 6:3. У другой партыі яна таксама вяла, аднак суперніца не змагла працягнуць матч з-за траўмы. У чвэрцьфінале Лапко пазмагаецца з румынкай Ірынай Камеліяй-Бегу.

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч у трохсэтавым паядынку перамагла францужанку Крысціну Младэнавіч. У чвэрцьфінале ёй трэба будзе згуляць з прадстаўніцай Расіі Дар'яй Касаткінай.

Цікава, што ў выпадку выйгрышу беларускія спартсменкі сустрэнуцца ў паўфінальным матчы.

Вера Лапко ў сераду яшчэ раз выйдзе на корт маскоўскага спарткомплексу "Алімпійскі", каб разам з расіянкай Анастасіяй Патапавай згуляць у матчы парнага разраду супраць венгерска-чэшскага дуэта Цімеа Бабош/Андрэа Главачкава.

Стужка навiн
0