МІНСК, 19 кас — Sputnik. Лідскі раённы выканаўчы камітэт аб'явіў конкурс на лепшы эскізны праект будучай скульптуры, паведамляецца на сайце райвыканкама.
У скверы на скрыжаванні вуліц Грунвальдская і Замкавая ў Лідзе, каля паўночнай сцяны Лідскага замка павінен з'явіцца помнік заснавальніку замка — князю Гедыміну.
Удзельнікамі творчага спаборніцтва могуць быць скульптары і архітэктары, якія маюць прафесійную адукацыю. На разгляд прымаюцца не толькі аўтарскія, але і калектыўныя эскізы.
Галоўныя патрабаванні да работы — яна павінна быць вытрыманая ў лепшых традыцыях класічнага нацыянальнага манументальнага мастацтва.
Конкурсныя матэрыялы павінны быць прадастаўлены ўдзельнікамі конкурсу 15 студзеня 2018 года.