МІНСК, 27 жні — Sputnik. Вялікі камень для вырабу помніка Давыду Гарадзенскаму прывезлі з Мансураўскага радовішча ў Расіі, паведамілі Sputnik у Гродзенскім аблвыканкаме.
На днях пачалі рыхтаваць пляцоўку пад ўстаноўку помніка. Размесціцца ён на скрыжаванні вуліц Замкавай і Давыда Гарадзенскага.
"У конкурсе праектаў перамог эскіз Сяргея Аганава з Мінска. Аўтар скульптуры прайшоў усе неабходныя ўзгадненні і прыступіў да вырабу помніка", — дадалі ў аблвыканкаме.
На конкурс эскізных праектаў помніка вялікаму палкаводцу і старасты гродзенскага замка Давыду Гарадзенскаму было прадстаўлена 13 работ. Конкурсныя матэрыялы разглядаліся адмыслова створанай камісіяй, якая нават не ведала імёнаў аўтараў работ. Пераможца выбіраўся адкрытым галасаваннем.
Грошы на стварэнне помніка вылучыў мецэнат Анатоль Карабач — ураджэнец пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.
Давыд Гарадзенскі жыў на мяжы XIII і XIV стагоддзяў. Ён праславіўся як князь ВКЛ і палкаводзец, які не прайграў ніводнай бітвы. Ён абараняў ад крыжакоў не толькі Гродна і Навагрудак, да яго па дапамогу звярталіся з Пскова.
Пасля трох няўдалых спроб рыцары Тэўтонскага ордэна не рызыкавалі нападаць на Гродна на працягу 14 гадоў да канца жыцця каштэляна Давыда. Палкаводца ў яго ж намёце забіў кінжалам у спіну польскі рыцар падчас ваеннага паходу. Паводле легенды, гродзенскага старасту пахавалі каля сцен Каложскай царквы.
Памятны камень Давыду Гарадзенскаму ўсталявалі тут на пачатку 2000-х гадоў.
Глядзіце таксама:
Фотафакт: у Заслаўі з'явілася дзіўная скульптура князя Ізяслава>>