У нацыянальным конкурсе "Лістапад-2017" паспаборнічае 31 стужка

© PexelsПраектар, архіўнае фота
Праектар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 3 па 10 лістапада пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць".

МІНСК, 19 кас — Sputnik. У нацыянальным конкурсе XXIV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" прыме ўдзел 31 фільм.

У нацыянальным конкурсе ігравога кіно заяўлена 9 карцін. Сярод іх прэм'ера — зняты на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" кінаальманах "Мы", у які ўвайшлі пяць стужак маладых рэжысёраў.

Прэм'ера фільму Арытмія - Sputnik Беларусь
"Лістапад" абраў фільмам адкрыцця "Арытмію" Хлебнікава

Фільм, на які арганізатары раяць звярнуць увагу, — "Заўтра" Юліі Шатун. Гэтая карціна таксама ўдзельнічае ў конкурсе "Маладосць на маршы" і, на думку крытыкаў, годна ўпісваецца ў палітру сучаснага еўрапейскага кіно.

У конкурсе дакументальнага кіно будуць удзельнічаць 12 карцін, анімацыйнага — 10. Свае працы прадставяць маладыя і вядомыя рэжысёры.

Паказы фільмаў нацыянальнага конкурсу "Лістапада-2017" пройдуць у кінатэатры "Беларусь" 7-9 лістапада.

Усяго на нацыянальны конкурс было пададзена больш за 90 заявак.

Стужка навiн
0